3 чэрвеня
дата
← чэрвень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2024 год Усе дні |
3 чэ́рвеня — 155-ы дзень году (154-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 212 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1826 — памёр расейскі гісторык і пісьменьнік Мікалай Карамзін
- 1863 — адбылася Мілавідзкая бітва паміж царскім войскам і паўстанцамі Кастуся Каліноўскага
- 1907 — расейскі цар распусьціў Думу і прызначыў новы недэмакратычны парадак выбараў
- 1912 — на хутары Акопы на Лагойшчыне Янка Купала паставіў апошнюю кропку ў камэдыі «Паўлінка»
- 1924 — памёр Франц Кафка, адзін з асноўных нямецкамоўных пісьменьнікаў XX ст.
- 1935 — нарадзіўся беларускі паэт Васіль Зуёнак
- 1936 — нарадзіўся беларускі пісьменьнік і журналіст Алесь Дзятлаў
- 1961 — пачатак двухдзённых перамоваў у Вене Мікіты Хрушчова і Джона Кенэдзі
- 1964 — дэбют «Rolling Stones» на амэрыканскім тэлебачаньні ў праграме «Шоў Дына Мартына»
- 1964 — памёр ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1939 году фінскі пісьменьнік Франс Эміль Сіланпяя
- 1986 — нарадзіўся гішпанскі тэнісіст Рафаэль Надаль
- 1991 — заснавалі «Славенскае прэс-агенцтва»
- 2006 — абвешчаная незалежнасьць Чарнагорыі
Нараджэньні
рэдагаваць- 1868 — Мікалай Прывалаў, савецкі музыка-этнограф, інструмэнтавед, дырыжор і кампазытар
- 1879 — Вівіен Джон Ўудўард, ангельскі футбольны нападнік, двухразовы алімпійскі чэмпіён у складзе зборнай Вялікабрытаніі
- 1881 — Юліюш Румель, палкоўнік коннай артылерыі войскаў Расейскай імпэрыі, генэрал дывізіі Войска Польскага
- 1935 — Васіль Зуёнак, беларускі паэт
- 1936 — Алесь Дзятлаў, беларускі пісьменьнік, журналіст
- 1943 — Міхаіл Рубец, савецкі і ўкраінскі пілёт, прафэсар, акадэмік беларускага паходжаньня
- 1949 — Ніна Богдан, беларуская эканамістка і былая дэканка факультэту банкаўскай справы БДЭУ
- 1986 — Рафаэль Надаль, гішпанскі тэнісіст
Сьмерці
рэдагаваць- 1875 — Жорж Бізэ, францускі кампазытар
- 1890 — Оскар Кольбэрг, польскі этнограф, фальклярыст, кампазытар
- 1899 — Ёган Штраўс II, аўстрыйскі кампазытар
- 1924 — Франц Кафка, адзін з асноўных нямецкамоўных пісьменьнікаў XX ст.
- 1938 — Мігель Флета, гішпанскі опэрны сьпявак
- 1960 — Уладзімер Перцаў, беларукі гісторык
- 1963 — Ян XXIII, рымскі папа
- 1987 — Андрэс Сэговія, гтшпанскі гітарыст
- 2008 — Міхаіл Герчык, расейскі савецкі пісьменьнік і паэт
Сьвяты
рэдагаваць- Чарнагорыя Дзень Незалежнасьці
3 чэрвеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў