Аляксандар Ярашэвіч
Аляксандар Адамавіч Ярашэвіч (28 жніўня 1940, в. Любкаўшчына Стаўпецкага раёну[a] — 28 кастрычніка 2016[2]) — беларускі мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (2003).
Аляксандар Ярашэвіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 жніўня 1940 Любкаўшчына |
Памёр | 28 кастрычніка 2016 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | беларускі мастацтвазнавец |
Мова | расейская мова |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 28 жніўня 1940 году ў в. Любкаўшчына Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Скончыў БДУ у 1962 годзе. З 1965 году працаваў у Інстытуце ядравай энэргетыкі, у 1979—2003 гадох — у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі, у 2004—2016 гадох — у Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі.
Дасьледаваў мастацтва эпохі барока (скульптуру, іканапіс, алтарнае малярства, іканаграфію) і гісторыю рэлігіі на Беларусі (беларускія манастыры)[3]. Праводзіў атрыбуцыі твораў беларускага мастацтва з музэйных збораў, быў натхняльнікам і аўтарам ідэяў многіх выставаў старажытнабеларускага мастацтва. У апошнія гады займаўся падрыхтоўкай каталёгаў беларускага гістарычнага партрэта і алтарнай скульптуры.
Памёр 28 кастрычніка 2016 году.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Рымска-каталіцкія Кальварыйскія могілкі ў Мінску на Беларусі. Т. 1. Варшава, 1996; Т. 2. Варшава, 2000.
- Маці Божая Снежная ў Беларусі. «Про Хрысто», 2003.
- Абраз Маці Божай Будслаўскай. «Про Хрысто», 2004.
- Музей старажытнабеларускай культуры. Менск, 2004.
- Будслаўская базіліка Унебаўзяцця Панны Марыі. Менск, 2005.
- Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор. Менск, 2006.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Адміністрацыйная адзінка, якая існавала дэ-факта, легальная з пункту гледжаньня ўладаў СССР. З пункту гледжаньня міжнароднага права — у Наваградзкім ваяводзтве міжваеннай Польскай Рэспублікі, пад акупацыяй СССР.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Jaroševič, Aleksandr Adamovič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Пайшоў з жыцця мастацтвазнаўца Аляксандр Ярашэвіч, «Наша Ніва»
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 784.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Аляксандр Ярашэвіч, аўтары часопіса «Наша Вера»