Клім Чурумаў
Клім Іва́навіч Чуру́маў (па-ўкраінску: Клим Іванович Чурюмов; 19 лютага 1937, Мікалаеў, УССР — 15 кастрычніка 2016, Харкаў, Украіна) — савецкі і ўкраінскі астраном. Кіраўнік Кіеўскага плянэтарыю, чалец нацыянальнай і Нью-Ёрскай акадэміяў навук ды Міжнароднага астранамічнага зьвязу[3].
Клім Чурумаў | ||||
Клим Іванович Чурюмов | ||||
Дата нараджэньня | 19 лютага 1937 | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Мікалаеў, УССР | |||
Дата сьмерці | 14 кастрычніка 2016[1] (79 гадоў) | |||
Месца сьмерці | Харкаў, Украіна | |||
Прычына сьмерці | інсульт[2] | |||
Месца пахаваньня | ||||
Месца вучобы | Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі | |||
Занятак | астраном, пісьменьнік | |||
Навуковая сфэра | астраномія | |||
Месца працы | Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі | |||
Вядомы як | дасьледнік фізыкі камэтаў і касмагоніі сонечнай сыстэмы, адкрывальнік дзьвюх камэтаў. | |||
Сябра ў | Нацыянальная акадэмія навук Украіны і Міжнародны астранамічны зьвяз | |||
Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] | |||
Навуковы кіраўнік | Sergei Vsekhsvyatskij[d] | |||
Узнагароды | | |||
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЧацьверты з васьмі дзяцей Івана Іванавіча і Антаніны Міхайлаўны Чурумавых. Ягоны бацька зьнік бязь вестак(en) у 1942 року падчас II сусьветнай вайны[4].
У 1949 сям’я Чурумавых пераехала зь Мікалаева ў Кіеў. Скончыўшы сем клясаў, Клім паступіў у чыгуначны тэхнікум, які скончыў у 1955 з адзнакай і атрымаў рэкамэндацыю працягнуць адукацыю.
Ён паступіў на фізычны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1960 року. Пасьля гэтага ён быў пасланы на палярную геафізычную станцыю ў бухце Ціксі Якуцкай АССР, дзе займаўся вывучэньнем канцавосных зьзяньняў, зямных токаў і ёнасфэры.
Вярнуўшыся ў 1962 у Кіеў, Чурумаў уладкаваўся на працу на завод «Арсэнал», дзе займаўся распрацоўкай аптычных кампанэнтаў для савецкіх касьмічных праграмаў[5].
Пасьля Клім Іванавіч скончыў асьпірантуру Кіеўскага ўнівэрсытэту (па спэцыяльнасьці «астрафізыка») і застаўся працаваць на факультэце астраноміі. Сярод ягоных абавязкаў было назіраньне за камэтамі ў абсэрваторыі Кіеўскага ўнівэрсытэту, астранамічныя экспэдыцыі ў высакагорныя раёны Цэнтральнай Азіі, на Каўказ, у Сыбір, Прыморскі край, Чукотку і Камчатка.
У 1969 экспэдыцыя ўнівэрсытэту з трох чалавек (сярод якіх былі Клім Чурумаў і Сьвятлана Герасіменка) была накіраваная ў алма-ацінскую астрафізычную абсэрваторыю дзеля назіраньня за пэрыядычнымі камэтамі. У 1972 Чурумаў абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Дасьледаваньне камэтаў Ікея — Сэкі (N/1967n), Хонда (С/1968), Тага — Сата — Касака (C/1969 T1) і новай пэрыядычнай камэты Чурумава — Герасіменкі з фатаграфічных назіраньняў».
У 1993 Клім Чурумаў абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Эвалюцыйныя фізычныя працэсы ў камэтах» у Інстытуце касьмічных дасьледаваньняў Расейскай акадэміі навук.
З 1998 працуе прафэсарам у КНУ імя Шаўчэнкі.
Са студзеня 2004 — дырэктар Кіеўскага плянэтарыю.
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн «За заслугі» III, II ступеняў
Ягоная імя носяць пэрыядычная камэта 67P/Чурумава — Герасіменкі, непэрыядычная C/1986 N1 Чурумава — Саладоўнікава[6][7], астэроід 2627 Чурумаў. Малая плянэта 3942 Чурыванія названая ў гонар бацькі і брата Кліма Чурумава — Іванаў Іванавічаў[8], яшчэ адна малая плянэта 6646 Чуранта — у гонар маці[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://ukropnews24.com/died-ukrainian-astronomer-klim-churyumov/
- ^ https://hromadskeradio.org/programs/hromadska-hvylya/yakym-buv-vydatnyy-astronom-klym-churyumov/
- ^ Klim Ivanovich Churyumov (анг.) Administration. International astronomical union. Праверана 17 лістапада 2014 г.
- ^ Информация из приказа об исключении из списков (рас.) Мемориал Праверана 17 лістапада 2014 г.
- ^ Є.Мельник, Т.Чурюмова. КЛИМ ЧУРЮМОВ: Життя в загадковому світі космічних світил (укр.) Киïвський университет Праверана 17 лістапада 2014 г.
- ^ Klim Churyumov — co-discoverer of comet 67P (анг.) Rosetta. European space agency (20 кастрычніка 2014). Праверана 17 лістапада 2014 г.
- ^ Comet names and designations (анг.) International Comet Quarterly Праверана 17 лістапада 2014 г.
- ^ 3942 Churivannia (1977 RH7) (анг.) JPL Small-Body Database Browser. JPL Solar System Dynamics. Праверана 17 лістапада 2014 г.
- ^ 6646 Churanta (1991 CA3) (анг.) JPL Small-Body Database Browser. JPL Solar System Dynamics. Праверана 17 лістапада 2014 г.