Валянцін Фісенка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Фісенка.
Валянці́н Мікала́евіч Фісе́нка (1934; Таганрог, цяпер Растоўская вобласьць, Паўднёвая фэдэральная акруга, Расея — 2016[2]) — беларускі і савецкі палітык і дыплямат, выкладчык гістарычнага факультэту і факультэту міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Кандыдат юрыдычных навук (1979).
Валянцін Фісенка | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі | |
---|---|
13 красавіка 1994 — 10 сакавіка 2000 | |
Прэзыдэнт: | ---, Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын |
Наступнік: | Віктар Гайсёнак |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
24 жніўня 1934 Таганрог, Азова-Чарнаморскі край(ru), Расейская СФСР, СССР[1] |
Памёр: | 6 жніўня 2016 (81 год) |
Дзеці: | Ігар Фісенка |
Адукацыя: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1960 г. скончыў заходні факультэт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін (МДІМЗ). У 1960—1991 гг. працаваў у Міністэрстве замежных справаў СССР у Маскве (Расейская СФСР), дзе ў 1970 г. нарадзіўся яго сын Ігар, і затым у сакратарыяце аддзяленьня ААН у Жэнэве (Швайцарыя). У 1979 г. скончыў асьпірантуру па спэцыяльнасьці міжнароднае публічнае права ў Дыпляматычнай акадэміі МЗС СССР, дзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю пад назовам «Статус змагароў за нацыянальнае вызваленьне ў сучасным міжнародным праве».
З 2 верасьня 1991 году быў прадстаўніком БССР у Камісіі сацыяльнага разьвіцьця ААН [3].
З 26 кастрычніка 1992 да 13 ліпеня 1994 году быў чальцом калегіі Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь[4][5].
13 красавіка 1994 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, яму быў прысвоены дыпляматычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца[6]. Вызвалены з гэтай пасады быў 10 сакавіка 2000[7].
З 2000-х гг. выкладаў на гістарычным факультэце і факультэце міжнародных адносін БДУ.
Бацька Ігара Фісенкі.
Асноўныя працы
рэдагаваць- Фисенко, В. Н. Правовой механизм ОБСЕ: курс лекций / В. Н. Фисенко. — Минск: БГУ, 2004.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сяргей Камароўскі. Як не было, так і няма // Народная перамога, 8 жніўня 2016 г. Праверана 10 жніўня 2016 г.
- ^ Памёр адзін з ветэранаў беларускай дыпламатычнай службы Валянцін Фісенка Грамадзтва. Наша Ніва (6 жніўня 2016). Праверана 8 жніўня 2016 г.
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 2 сентября 1991 г. №338 «О назначении т. Фисенко В. Н. Представителем Белорусской ССР в Комиссии социального развития ООН» (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 октября 1992 г. №648 «Об утверждении В. Н. Фисенко членом коллегии Министерства иностранных дел и освобождении от этих обязанностей И. И. Тернова» (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13 июля 1994 г. №525 «Об освобождении В. А. Лабунова и В. Н. Фисенко от обязанностей членов коллегии Министерства иностранных дел Республики Беларусь и назначении членами коллегии Министерства иностранных дел Республики Беларусь В. М. Гейсика, В. Н. Герасимовича, Н. И. Дрозд и М. М. Хвостова» (рас.)
- ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 13 апреля 1994 г. №2936-XII «О назначении Фисенко В. Н. Чрезвычайным Полномочным Послом Республики Беларусь в Австрийской Республике, Постоянным представителем Республики Беларусь при международных организациях в Вене и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 марта 2000 г. №120 «Аб вызваленні В. М. Фісенкі ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене»
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- На старонцы Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту(недаступная спасылка) (рас.)