29 красавіка
дата
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
29 красавіка́ — 120-ы дзень году (119-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 247 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1429 — Стогадовая вайна: у бітве за Арлеан францускія войскі пад камандаю Жанны д’Арк атрымалі перамогу над ангельцамі
- 1624 — кароль Францыі Людовік XIII прызначыў кардынала Рышэльё першым міністрам дзяржавы
- 1770 — брытанскі капітан Джэймз Кук упершыню высадзіўся ў Аўстраліі
- 1831 — Вызвольнае паўстаньне: у бітве пад Кейданамі паўстанцы перамаглі расейскае войска
- 1859 — армейскі корпус лейтэнанта Сальвадора Урутыя разьбіў рэвалюцыйную армію на чале з генэралам Пэдра Леонам непадалёку ад Ля Сэрэны ў Чылі
- 1882 — у Бэрліне ўвялі ў эксплюатацыю першую ў сьвеце экспэрымэнтальную лінію тралейбуса
- 1897 — ангельскі фізык Джозэф Томсан паведаміў пра адкрыцьцё электрона
- 1918 — Усеўкраінскі зьезд хлебаробаў абвясьціў Паўла Скарападзкага гетманам Украіны
- 1975 — завяршыўся вывад войскаў ЗША зь Віетнаму
- 1984 — Фаніпалю прысвоены статус гарадзкога пасёлку
- 1987 — распачалося беларуска-латыскае ральлі пратэсту супраць будовы Дзьвінская ГЭС
Нараджэньні
рэдагаваць- 1686 — Васіль Тацішчаў, расейскі дзяржаўны дзяяч, гісторык
- 1818 — Аляксандар II, расейскі імпэратар
- 1884 — Самуіл Агурскі, беларускі і габрэйскі гісторык
- 1921 — Мікола Ермаловіч, беларускі пісьменьнік, гісторык
- 1940 — Уладзімер Ганчарык, адзіны кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2001 годзе
- 1955 — Кляўс Зыбэрт, біятляніст НДР, трэнэр зборнай Беларусі па біятлёне
- 1961 — Сяргей Вераціла, беларускі літаратар
- 1970 — Андрэ Агасі, амэрыканскі прафэсійны тэнісіст армянскага паходжаньня, былая першая ракетка сьвету
- 1973 — Хорхэ Гарсія, амэрыканскі актор, вядомы як Х’юга «Хёрлі» Рэес у сэрыяле «Згубленыя»
- 1979 — Сяргей Новікаў, беларускі біятляніст, срэбны прызэр Алімпійскіх гульняў 2010 у Ванкувэры
Сьмерці
рэдагаваць- 1919 — Канстанцін Шаркоўшчанскі (Жданаў), беларускі сьвятар, быў кананізаваны Беларускай Праваслаўнай Царквой
- 1924 — Міхаіл Пліс, беларускі праваслаўны сьвятар і грамадзкі дзяяч
- 1931 — Яўхім Карскі, беларускі філёляг, этнограф
- 1937 — Ўолес Карозэрс, амэрыканскі хімік
- 1980 — Альфрэд Гічкок, амэрыканскі кінарэжысэр
- 1990 — Юры Попка, беларускі нацыяналіст, выдавец, пісьменьнік
- 1998 — Юзэф Карвацкі, польскі мастак, вайсковы дзяяч
- 2001 — Барэнд Бісьгёвэль, нідэрляндзкі палітычны й дзяржаўны дзяяч
- 2002 — Ігар Гермянчук, беларускі журналіст, выдавец, грамадзкі дзяяч
- 2008 — Альбэрт Гофман, швайцарскі хімік, «бацька» ЛСД
Сьвяты
рэдагаваць- Міжнародны дзень балету