Іван Пташнікаў
Іван Мікалаевіч Пташнікаў (7 кастрычніка 1932; в. Задрозьдзе, Лагойскі раён, Менская вобласьць — 28 ліпеня 2016, Менск) — беларускі празаік. Ляўрэат дзяржаўнай прэміі Якуба Коласа за аповесьць «Найдорф» (1978). Заслужаны работнік культуры Беларусі (1983).
Іван Пташнікаў | ||||
Іван Пташнікаў. 1980-ыя гады. | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 7 кастрычніка 1932 в. Задрозьдзе, Лагойскі раён, Менская вобласьць | |||
Памёр | 28 ліпеня 2016 (83 гады) Менск | |||
Пахаваны | ||||
Літаратурная дзейнасьць | ||||
Род дзейнасьці | празаік | |||
Кірунак | апавяданьне, аповесьць, раман | |||
Мова | беларуская | |||
Дэбют | верш «На полі родным» (1952) | |||
Прэміі | Ляўрэат дзяржаўнай прэміі Якуба Коласа (1978) | |||
Узнагароды | | |||
Творы на сайце Knihi.com |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў тры клясы Задрозьдзенскай пачатковай школы. Пасьля вайны скончыў Крайскую сямігодку, Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газэты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. У 1957 скончыў аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэта БДУ.
Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957—1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосьць» (1958—1962), з 1962 — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член Саюза пісьменьнікаў БССР (з 1959).
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», мэдалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Творчасьць
рэдагавацьДэбютаваў у 1952 вершам «На полі родным». Першы празаічны твор — аповесьць «Чачык» апублікаваў у 1957 (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў аповесьцей і апавяданьняў «Зерне падае не на камень» (1959) і «Сьцяпан Жыхар са Сьцешыц» (1966), аповесьцей «Лонва» (1965, 1982), «Тартак» (1968, паводле сцэнара аўтара пастаўлены ў 1973 г. аднайменны тэлефільм), «Найдорф» (1976), раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсьціжы» (1972), «Алімпіяда» (1985, пастаўлены аднайменны тэлеспэктакль, 1989). У 1980 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1990—1992 — збору твораў у 4 тамах.
Многія творы пісьменьніка перакладзены на замежныя мовы. Па аповесьці «Тартак» на беларускім тэлебачаньні ў 1974 пастаўлены аднайменны тэлефільм (сцэнар аўтара), а ў 1989 па раману «Алімпіяда» — аднайменны тэлеспэктакль.
Творчая прыхільнасьць І. Пташнікава-празаіка — вясковая тэматыка, веданьне паўсядзённага побыту, звычаяў, псыхалёгіі вяскоўцаў, здольнасьць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін. У яго апавяданьнях («Алёшка», «Алені», «Бежанка»), аповесьці «Лонва» ўпершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану чалавека, загучаў матыў вайны ў лёсах людзей. Тэма вайны займае ў творчасьці пісьменьніка значнае месца. Трагедыі спаленых разам зь людзьмі вёсак, такіх, як Дальва (аповесьць «Тартак», 1968), барацьба партызан і жыхароў акупаванай Беларусі супраць акупантаў (аповесьць «Найдорф», 1976), антываенны пафас многіх апавяданьняў сьведчыць пра тое, што вайна ў І. Пташнікава свая, перажытая ў дзяцінстве.
Творы
рэдагаваць- 1957 — аповед "Чачык"
- 1959 — аповед "Не па дарозе"
- 1959 — зборнік аповедаў "Зерне падае не на камень"[1]
- 1960 — раман "Чакай у далёкіх Грынях"[2]
- 1964 — аповед "Лонва"[3]
- 1966 — зборнік аповедаў "Сьцяпан Жыхар зь Сьцешыц" ("Алёшка", "Алені", "Уцякачка", "Агні" і інш.)
- 1967 — аповед "Тартак"
- 1970 — раман "Мсьціжы"
- 1975 — аповед "Найдорф"
- 1983 — аповед "Эфка"
- 1984 — раман "Алімпіяда" ("Воблакі шасцідзясятых")
- 1987 — аповед "Львы"
- 1988 — аповед "Арчыбал"
- 1996 — эскіз "Ірга каласістая"
- 1997 — аповед "Францужанкі"
- 1998 — аповед "Тры пуды жыта"
- 1999 — аповед "Пагоня"
- 2001 — "Ненапісаная аповесьць"
- 2004 — аповед "Аськепак зоркі"
Выявы
рэдагавацьМаюцца наступныя выявы Івана Пташнікава:
-
На сэмінары творчых работнікаў. Зьлева направа: Уладзімер Юрэвіч, Васіль Вітка, Іван Пташнікаў, Барыс Сачанка, Ніл Гілевіч, Пётар Машэраў, Анатоль Багатыроў, воз. Нарач. 1972 год.
-
Іван Пташнікаў (зьлева) з жонкаю Валянцінаю, сынам Аляксандрам і дачкою Тацьцянаю ў час наведваньня мэмарыяльнага ансамблю Саласьпілс. СССР, Латвійская ССР. 1976 год.
Літаратура
рэдагаваць- Пташнікаў Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 75—76. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
- Пташнікаў Іван / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Тартак / Пташнікаў І. — Мн.:, Мастацкая літаратура, 2000.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- ^ Пташников И. Н. Зерна падают не на камень: Повесть и рассказы / Пер. А. Еремушкин. — М., 1963.
- ^ Пташников И. Н. Зерна падают не на камень: Повесть и рассказы / Пер. А. Еремушкин. — М., 1963.
- ^ Пташников И. Н. Лонва : Повесть и рассказы : [Авториз. пер. с белорус. / Ил.: Е. Кулик]. — Мн.: Беларусь, 1967. — 368 с. — 70 000 экз.