23 лютага
дата
← люты → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 год Усе дні |
23 лю́тага — 54-ы дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 312 дзён (311 у невысакосным годзе).
Падзеі
рэдагаваць- 1563 — расейскія войскі на чале з царом Іванам IV пасьля аблогі ўзялі Полацак падчас Лівонскай вайны
- 1792 — кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Радашкавічам мескі герб, а Майшаголе — Магдэбурскае права і герб
- 1854 — афіцыйнае абвяшчэньне незалежнасьці Аранжавай Свабоднай дзяржавы
- 1866 — Аўстрыя і Прусія заключылі праскі мір, заклаўшы падмурак фармаваньня Нямеччыны
- 1887 — на Лазурным Беразе (Францыя) адбыўся спусташальны землятрус
- 1893 — нямецкі вынаходнік Рудольф Дызэль атрымаў патэнт на дызэльны рухавік
- 1917 — пачатак Лютаўскай рэвалюцыі ў Расеі
- 1919 — у Маскве быў заснаваны рабочы клюб «Беларус». Стварылі гэтую ўстанову культурна-асьветны аддзел Беларускага нацыянальнага камітэту разам з Маскоўскай беларускай сэкцыяй расейскай кампартыі
- 1928 — у Вільні распачаўся г.зв. «працэс 56-ці» — суд, зладжаны ўладамі міжваеннае Польскае Рэспублікі над дзеячамі БСРГ
- 1935 — на пост старшыні камісіі партыйнага кантролю ВКП(б) прызначаны Мікалай Яжоў, будучы кіраўнік НКВД
- 1941 — амэрыканскі хімік Глен Тэадор Сыбарг упершыню сынтэзаваў плютон
- 1944:
- заснаваньне Беларускае краёвае абароны.
- Сталін скасаваў Чачэна-Інгускую АССР, у выніку 493 269 чачэнцаў і інгушаў былі дэпартаваныя ў Сярэднюю Азію і Казахстан, 6544 чалавекі сыйшлі ў горы
- 1945 — амэрыканскі фатограф Джо Разэнталь зрабіў славутую фатаграфію «Узьняцьце сьцягу над Івадзімай»
- 1947 — заснаваная Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ISO)
- 1953 — у Вялікабрытаніі амніставалі дэзэртыраў Другой сусьветнай вайны
- 1955 — першае паседжаньне Арганізацыі дамовы Паўднёва-Ўсходняй Азіі (SEATO)
Нараджэньні
рэдагаваць- 1443 — Мацяш Корвін, кароль Вугоршчыны
- 1685 — Георг Гендэль, нямецкі кампазытар
- 1743 — Мэір Ротшыльд, нямецкі банкір
- 1808 — Пётар Кірэеўскі, расейскі фальклярыст
- 1840 — Усевалад Крэстоўскі, расейскі пісьменьнік, журналіст
- 1878 — Казімер Малевіч, мастак, тэарэтык мастацтва, дызайнэр
- 1883 — Віктар Флемінг, амэрыканскі рэжысэр
- 1891 — Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, пэдагог
- 1903 — Юліюс Фучык, чэскі пісьменьнік
- 1907 — Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч у Заходняй Беларусі й на эміграцыі
- 1929 — Аляксій II, біскуп Расейскай Праваслаўнай Царквы, патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі
- 1931 — Яўген Бабосаў, беларускі філёзаф
- 1944 — Алег Янкоўскі, савецкі, расейскі актор
- 1954 — Віктар Юшчанка, украінскі прэзыдэнт
Сьмерці
рэдагаваць- 1447 — Эўгеніюш IV, папа рымскі
- 1608 — Канстантын Астроскі (малодшы), гетман войска ВКЛ
- 1766 — Станіслаў Ляшчынскі, вялікі князь літоўскі, кароль Рэчы Паспалітай
- 1796 — Жан-Нікаля Стафле, лідар Вандэйскага паўстаньня супраць першай Францускай рэспублікі
- 1812 — Эт’ен Люі Малюс, францускі інжынэр, фізык, матэматык.
- 1821 — Джон Кітс, вялікі ангельскі паэт-рамантык
- 1917 — Вінцэнт Ключынскі, рымска-каталіцкі дзеяч
- 1855 — Карл Фрыдрых Гаўс, нямецкі матэматык, астраном і фізык
- 1908 — Сватаплук Чэх, чэскі пісьменьнік, паэт
- 1945 — Аляксей Талстой, расейскі пісьменьнік
- 1959 — П’ер Фрыдэн, прэм’ер-міністар Люксэмбургу
- 1965 — Гербэртс Цукурс, латыскі авіятар
- 2007 — Ганна Барысевіч, адна з сусьветных доўгажыхарак, якая пражыла 118 гадоў і 281 дзень
- 2008 — Ірына Казуліна, беларуская грамадзкая дзяячка
- 2008 — Янэз Дрноўшэк, прэзыдэнт Славеніі
Сьвяты
рэдагаваць- у Беларусі традыцыйна ўшаноўваўся Прохар, а назаўтра — Улас. Таму нашыя продкі казалі: «Прыйшоў Прохар ды Ўлас — хутка вясна ў нас».
- Дзень абаронцаў айчыны[1]
- Дзень бананавага хлеба ў ЗША
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Руслан Горбачев. В Минобороны объяснили, почему отмечают 23 февраля, Салідарнасць. (рас.)