Імрэ Кертэс

вугорскі пісьменьнік

Імрэ Кертэс (па-вугорску: Imre Kertész, 9 лістапада 1929 — 31 сакавіка 2016) — вугорскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2002) з фармулёўкаю «за сваю творчасьць, якая супрацьпаставіла ценькую экзыстэнцыю адзінкі дэспатычнаму барбарству гісторыі»[3].

Імрэ Кертэс
Imre Kertész
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 лістапада 1929,
Будапэшт, Вугоршчына
Памёр 31 сакавіка 2016 (86 гадоў)
Будапэшт, Вугоршчына
Пахаваны
Сужэнец Albina Vas[d] і Magda Ambrus[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Кірунак гуманізм, гістарычны рэалізм
Жанр раман, аповед, эсэ
Мова вугорская мова[1][2] і нямецкая[2]
Значныя творы «Бяз лёсу»,
«Кадзіш па ненароджанага дзіцяці»
Прэміі Нобэлеўская прэмія па літаратуры (2002)
Узнагароды
Order of Saint Stephen of Hungary Вялікі афіцэрскі крыж ордэна „За заслугі перад Фэдэратыўнай рэспублікай Нямечччыны“ Вялікі крыж ордэна Заслуг Вугоршчыны Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (2002) ордэн Pour le Mérite у мастацтве і навуцы Прэмія імя Кошута[d] (1997) прэмія Гердэра[d] (2000) мэдаль Эрнста Ройтэра[d] (2006) Літаратурная прэмія зямлі Брандэнбургу[d] (1995) прэмія Шандара Мараі[d] (1996) прэмія Міляна[d] (1983) прэмія Тыбара Дэры[d] (1989) прэмія Фрыдрыха Гундальфа[d] (1997) ордэн сьвятога Стэфана Вугорскага Adelbert von Chamisso Prize (complimentary gift)[d] (2001) мэдаль Гётэ ганаровы доктар Вольнага ўнівэрсытэту Бэрліну[d] (2005) прэмія Жана Амэры[d] (2009) Ляйпцыская кніжная прэмія за эўрапейскае паразуменьне[d] (1997) прэмія Марыён Самуэль[d] (2007) ганаровы грамадзянін Будапэшту[d] (2002) Jeanette Schocken Prize[d] Jeanette Schocken Prize[d] (1997) honorary doctor of the Sorbonne Nouvelle University[d] (2005)

Біяграфія

рэдагаваць

У 1944—1945 — вязень канцлягераў Асьвенцім і Бухэнвальд. Апынуўшыся ў Аўшвіцы ў 15-ці гадовым узросьце, Кертэс наўмысна прыпісаў сабе 2 гады й назваўся рабочым заводу, дзеля таго каб быць на нейкі час прыгодным і адразу не трапіць у расходныя сьпісы.

Найперш Кертэс спрабаваў знайсьці падтрымку й хоць нейкую ўдзячнасьць сваёй творчасьці на радзіме, але ў адказь меў нявартыя звароты з боку радыкальных палітыкаў і чальцоў літаратурнага асяродзьдзя[4]. Ён пераяжджае ў Нямеччыну й пачынае перакладаць творы нямецкіх аўтараў на вугорскую мову, такія як «Нараджэньне трагедыі» Ніцшэ, п’есы Дзюрэнмата, Шніцлера, Танкрэда Дорста, разважаньні Вітгенштайна — і не выдае ніводнага раману на працягу 1980-х гадоў. Пазьней Кертэс працягваў пісаць на вугорскай мове й падаваў свае працы для выданьня ў Вугоршчыне.

Сваё бачаньне сучаснай Вугоршчыны Імрэ Кертэс выказаў у інтэрвію ў кастрычніку 2009 году:

  За апошнія дзесяць гадоў сытуацыя ў Вугоршчыне значна пагоршылася. Тут пануюць крайнія правыя й антысэміты. Сталіца краіны Будапэшт без усякіх абмовак «балканізавалася». Гістарычныя хваробы вугорцаў, у выглядзе схільнасьці да хлусьні й замоўчваньню відавочнага, цяпер больш характэрныя для краіны, чым калі-небудзь.  

Будапэшт, 9 кастрычніка 2009 - РІА Навіны

У 2002 годзе стаў ганаровым грамадзянінам Будапэшту[4]. Кертэс і ягоная жонка пэўны час жылі ў Бэрліне.

Творчасьць

рэдагаваць

Цяжкі досьвед вязьня канцлягераў ляжыць у падмурку ўсяго напісанага Кертэсам. На думку швэдзкіх акадэмікаў пісьменьнік у сваёй творчасьці адказаў на складанае пытаньне «Як індывід можа працягваць жыць і думаць у эпоху, калі грамадзтва ўсё актыўней падпарадкоўвае сабе асобу?».

Страчаны лёс

рэдагаваць

Найбольш вядомая рэч Кертэса — раман «Страчаны лёс», апісвае ўнутраны й вонкавы сусьвет пяцідзесяцігадовага Дзёрдзя Кёвэша ў канцлягерах Аўшвіц, Бухэнвальд і Зэйц. Некаторыя крытыкі падаюць кнігу, як аўтабіяграфічную, але сам аўтар абвяргае цесную біяграфічную сувязь.

Фільм на падставе раману «Страчаны лёс» быў зроблены ў Вугоршчыне ў 2005 годзе. Сцэнар быў напісаны самім аўтарам. Нягледзячы на агульнасьць назвы, фільм больш аўтабіяграфічны, чым сама кніга.

  • «Паэты не заўсёды ведаюць як трэба жыць, затое амаль заўжды ведаюць як ім варта памерці». Радзіма, дом, дзяржава.
  • «Бог стварыў сьвет, чалавек стварыў Асьвенцім». Радзіма, дом, дзяржава.
  • 1975 «Страчаны лёс» (Sorstalanság)
  • 1988 «Фіяска» (A kudarc)
  • 1990 «Кадзіш па ненароджанаму дзіцяці» (Kaddis a meg nem született gyermekért)
  • 1991 «Ангельскі сьцяг» (Az angol lobogó)
  • 2001 «Мова ў выгнаньні» (A száműzött nyelv)
  • 2003 «Ліквідацыя» (Felszámolás)
  • 2006 «Файл К.» (K. dosszié)
  • 2007 «Cosmopolitan і паломніцтва (Каін і Авэль)» (Világpolgár és zarándok (Káin és Ábel))
  • 2008 «Прыгнечаная спадчыны Эўропы» (Európa nyomasztó öröksége)
  • 2009 «Фармулёўка прыгоды» (A megfogalmazás kalandja)
  • 2010 «Дзёньнік галерніка» (Haldimann-levelek)

Беларускія пераклады

рэдагаваць
  • Страчаны лёс: [раман] / Імрэ Кертэс. — Мінск : Галіяфы, 2012. — 254, [1] с.

Узнагароды

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць