2 лістапада
дата
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
2 лістапа́да — 307-ы дзень году (306-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 60 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1569 — вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Крынкам (Троцкае ваяводзтва) Магдэбурскае права і герб
- 1623 — паўстаньне месьцічаў Віцебску супраць царкоўнай уніі, у час якога быў забіты Язафат Кунцэвіч
- 1648 — на загад Багдана Хмяльніцкага ўкраінскія казакі ўпершыню ў Рэчы Паспалітай учынілі габрэйскі пагром
- 1769 — падзеньне вежы віленскай катэдры спрычынілася да сьмерці 6 ксяндзоў
- 1917 — Брытанская імпэрыя афіцыйна падтрымала аднаўленьне габрэйскае дзяржаўнасьці ў Палестыне
- 1939 — на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету СССР у Маскве быў прыняты закон пра ўлучэньне Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюзу і ўваходжаньне яе ў БССР
- 1967 — у Менску адкрыўся Дзяржаўны музэй Беларусі
- 1988 — працу амэрыканскага інтэрнэту прыпыніў першы сеткавы чарвяк — чарвяк Морыса
- 2000 — на борце Міжнароднае касьмічнае станцыі зьявіліся першыя касманаўты
- 2001 — заснаванае латвійскае прадпрыемства «Пасажырскі цягнік»
Нараджэньні
рэдагаваць- 69 да н. э. — Клеапатра, эгіпецкая фараонка
- 1699 — Жан Батыст Шардэн, францускі жывапісец
- 1836 — Міхал Андрыёлі, беларускі мастак, паўстанец
- 1842 — Фэлікс Зянковіч, удзельнік паўстаньня 1863—64 рокаў, прыродазнаўца, мэмуарыст
- 1845 — Леанард Іваноўскі, расейскі гаспадарчы і грамадзкі дзяяч
- 1865 — Ўорэн Г. Гардынг, 29-ы прэзыдэнт ЗША
- 1869 — Язэп Стаброўскі, археоляг, філёзаф і вынаходнік
- 1902 — Станіслаў Грынкевіч, беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч
- 1906 — Зьміцер Бяляцкі, беларускі дзяржаўны дзяяч, мэдык і навуковец
- 1909 — Максім Лужанін, беларускі пісьменьнік, кінадраматург і перакладнік
- 1930 — Аляксандар Баршчэўскі, беларускі літаратуразнавец, перакладнік і фальклярыст
- 1960 — Алесь Наварыч, беларускі пісьменьнік
- 1974 — Руслан Салей, беларускі хакеіст
Сьмерці
рэдагаваць- 1903 — Адам Плуг, беларускі пісьменьнік і журналіст
- 1950 — Джордж Бэрнард Шоў, брытанскі пісьменьнік і драматург
- 1959 — Аляксандар Орса, беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзяяч
- 2007 — Аўгіньня Кавалюк, беларуская паэтка
Сьвяты
рэдагаваць- Каталікі — Дзень Задушны
- Дзяды, дзень памяці продкаў
- Беларусь Дзень работнікаў грамадзянскай авіяцыі.
- Дзень міжнароднага прызнаньня Пецярбургу