Спартак Масква (футбольны клюб)

расейскі футбольны клюб

«Спарта́к Масква́» (па-расейску: Спартак Москва) — расейскі футбольны клюб з гораду Масквы. Заснаваны ў 1922 годзе. 12-разовы чэмпіён СССР, 10-разовы чэмпіён Расеі, 10-разовы ўладальнік Кубка СССР, трохразовы ўладальнік Кубка Расеі.

Спартак Масква
FC Spartak Moscow.svg
Заснаваны 1922
Горад Масква, Расея
Стадыён Адкрыцьцё Арэна
Умяшчальнасьць: 45 360
Прэзыдэнт Леанід Фядун[d]
Кіраўнік Лукойл
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2021—2022 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
spartak.com

ГісторыяРэдагаваць

1922—1935Рэдагаваць

 
МГС у 1922 годзе

Папярэднік «Спартака» МГС быў заснаваны 18 красавіка 1922 году спартоўцамі з маскоўскага раёну Чырвоная Прэсьня, паводле прапановы Івана Арцем’ева[1]. Група энтузіястаў, з Арцем’евым на чале, атрымала дазвол на злом некалькіх закінутых дамоў у раёне Прэсьненскай заставы для наступнага будаўніцтва стадыёну. У 1922 годзе ўжо былі гатовыя трыбуны, агароджы, распранальні й само поле. Паралельна адбылася рэарганізацыя двух фізкультурных калектываў: «Расейскага гімнастычнага таварыства» і «Таварыства фізычнага выхаваньня» Прэсьненскага футболу, то бок, іх пераўтварылі ў «Маскоўскі гурток спорту» (МГС). Тады ж у каманду прыйшлі браты Старасьціны (Мікалай, Аляксандар, Андрэй і Пётар), зь якімі зьвязана вялізная частка гісторыі «Спартаку». Назва будучай каманды выклікала бурныя спрэчкі, і ў рэшце рэшт спыніліся на кампрамісным варыянце — «Маскоўскі гурток спорту Чырвонапрэсьненскага раёну» («МГС»), але ўжо праз год клюб быў перайменаваны ў «Чырвоную Прэсьню», як і прапаноўвалася першапачаткова Арцем’евым. Да 1935 году каманда выступала пад назвамі «Чырвоная Прэсьня», «Харчавік» і «Промкаапэрацыя».

Папярэднікі «Спартака» выступалі ў чэмпіянаце Масквы — першы год у клясе «Б», але заняўшы першае месца як у вясновым, гэтак і восеньскім турнірах, каманда трапіла ў клясу «А», спаборніцтва ў якім адразу ж выйграла. Усяго ў 1923—1935 гадох каманда чатыры разы перамагала ў першынстве Масквы, і пяць разоў станавілася першай у «клюбным заліку» — комплексным паказчыку, які ўлічваў акрамя вынікаў гульняў яшчэ й выступленьні малодшых камандаў, статыстычныя паказчыкі, гульнявую дысцыпліну й агульную працу спартовай сэкцыі.

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
4   Аб Алексіс Дуартэ 2000
5   Аб Леон Клясэн 2000
7   Нап Аляксандар Собалеў 1997
8   ПА Віктар Мозэс 1990
9   Нап Кейта Бальдэ 1995
10   Нап Квінсі Прамэс 1992
11   Нап Шамар Нікалсан 1997
13   Аб Мацей Рыбус 1989
14   Аб Георгі Джыкія (капітан) 1993
17   Нап Антон Зінькоўскі 1996
18   ПА Наіль Умяраў 2000
20   Аб Тамаш Таварыш 2001
22   ПА Міхаіл Ігнатаў 2000
23   Аб Мікіта Чарноў 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25   ПА Даніл Пруцаў 2000
31   Бр Антон Шытаў 2000
35   ПА Крыстафэр Мартынш 1997
39   Аб Павал Маслаў 2000
47   ПА Раман Зобнін 1994
57   Бр Аляксандар Селіхаў 1994
68   Аб Руслан Літвінаў 2001
70   Нап Павал Мялёшын 2004
76   Нап Віталь Шытаў 2003
82   ПА Данііл Хлусевіч 2001
97   Аб Данііл Дзянісаў 2002
98   Бр Аляксандар Максіменка 1998
  Нап Артур Максімчук 2002

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Нисенбойм Э., Расинский В. Спартак Москва. Официальная история 1922-2002. — Москва: МС Медиа, 2002. — С. 10—14. — 870 с. — ISBN 5-902215-01-3

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць