1 сьнежня
дата
← сьнежань → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 год Усе дні |
1 сьне́жня — 336-ы дзень году (335-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 31 дзень.
Падзеі
рэдагаваць- 1903 — першы зьезд Беларускай сацыялістычнай грамады
- 1913 — устаноўка першай лініі канвэернай зборкі на заводзе кампаніі «Ford Motor Company»
- 1921 — заснаваны Беларускі студэнцкі саюз
- 1925 — у Лёндане падпісаны сем Лакарнскіх пагадненьняў аб заходніх межах Нямеччыны і арбітражы, гарантыях бясьпекі Польшчы і Чэхаславакіі і іншых
- 1934 — забойства ў Ленінградзе Сяргея Кірава
- 1943 — скончылася Тэгеранская канфэрэнцыя кіраўнікоў урадаў трох саюзных дзяржаваў: СССР (Ёсіф Сталін), ЗША (Франклін Дэлана Рузвэлт) і Вялікабрытаніі (Ўінстан Чэрчыль)
- 1955 — Роза Паркс адмовілася саступіць месца ў аўтобусе беласкураму чалавеку, з-за чаго была абвінавачаная ў парушэньні правілаў карыстаньня грамадзкім транспартам, што дало пачатак байкоту грамадзкіх аўтобусаў у Мантгомэры
- 1959 — заключанае пагадненьне аб Антарктыцы, па якім забаронена выкарыстаньне Антарктыды ў якіх бы тое ні было ваенных мэтах
- 1980 — моцны землятрус на Азорскіх астравах, 52 ахвяры, больш за 300 чалавек паранена
- 1989 — Міхаіл Гарбачоў першым з савецкіх лідэраў наведаў Ватыкан
- 1991 — прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне і Ўсеўкраінскі рэфэрэндум аб незалежнасьці
Нараджэньні
рэдагаваць- 1081 — Людовік VI, кароль Францыі
- 1083 — Ганна Комніна, старэйшая дачка імпэратара Бізантыі Аляксея I Камніна, адна зь першых жанчын-гісторыкаў
- 1716 — Эцьен Марыс Фальканэ, францускі скульптар
- 1743 — Марцін Генрых Клапрот, нямецкі хімік
- 1766 — Мікалай Карамзін, расейскі гісторык, пісьменьнік, паэт
- 1792 — Мікалай Лабачэўскі, матэматык, стваральнік геамэтрыі Лабачэўскага
- 1867 — Ігнацы Масьціцкі, польскі хімік, прэзыдэнт Польшчы (1926—1939)
- 1873 — Валеры Брусаў, расейскі паэт
- 1896 — Георгі Жукаў, савецкі войскавод
- 1915 — Міхась Кавыль, беларускі паэт, празаік, крытык
- 1931 — Валянціна Малышава, заслужаны архітэктар Беларусі
- 1932 — Антун Шолян, харвацкі літаратар
- 1935 — Ўудзі Ален, амэрыканскі рэжысэр, актор, сцэнарыст
- 1937 — Вайра Віке-Фрэйбэрга, 6-ы прэзыдэнт Латвіі
- 1949 — Сабастыян Піньера, чылійскі эканаміст, інвэстар. Прэзыдэнт Чылі
- 1949 — Паблё Эскабар, калюмбійскі наркабарон
- 1955 — Уладзімер Ванцэвіч, беларускі навукоўца ў галіне машынабудаваньня, сябра Нью-Ёрскай акадэміі навук
- 1989 — Бары Бэнан, шатляндзкі футбаліст
Сьмерці
рэдагаваць- 1521 — Леў X, папа рымскі
- 1811 — Людвік Сымон Гутакоўскі, каралеўскі шамбелян, пасол Чатырохгадовага Сойма, масон
- 1825 — Аляксандар I, расейскі цар
- 1826 — Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, архіяпіскап магілёўскі, вучоны, пісьменьнік
- 1866 — Джордж Эвэрэст, ангельскі геадэзіст, у гонар якога назвалі вымераную ім Джамалунгму (Эвэрэст)
- 1900 — Сяргей Каржынскі, батанік, глава Пецярбурскага батанічнага саду
- 1934 — Сяргей Кіраў, савецкі палітычны дзяяч
- 1947 — Элістэр Кроўлі, адзін з найбольш вядомых магаў XIX—XX стагодзьдзяў
- 1962 — Мэнахем Орэн, польскі й ізраільскі шахматыст
- 1973 — Давыд Бэн-Гурыён, прэм’ер-міністар Ізраілю
- 1978 — Пятро Панч (сапраўднае імя Пятро Ёсіпавіч Панчанка), украінскі пісьменьнік
- 1981 — Райман Руло, францускі рэжысэр
- 1986 — Юры Цімашэнка, украінскі артыст («Тарапунька»)
- 1987 — Джэймс Артур Болдуін, амэрыканскі пісьменьнік
- 1989 — Мікалай Патолічаў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, сакратар Камуністычнай партыі Беларусі
- 1994 — Вера Кузьняцова, акторка («Большая семья», «Два капитана», «Раба любви»)
- 1999 — Яўгені Дваржэцкі, актор тэатру і кіно («Узник замка Иф», «Диссидент»)
- 2000 — Фёдар Паленаў, расейскі пісьменьнік
- 2001 — Павел Садырын, савецкі футбаліст і расейскі футбольны трэнэр
- 2006 — Клёд Жад, француская акторка
- 2016 — Алесь Белакоз, беларускі настаўнік, краязнаўца, музэязнаўца
Сьвяты
рэдагаваць- Сусьветны дзень барацьбы са СНІД
- Румынія — Дзень аб’яднаньня Румыніі (Нацыянальны дзень)
- Партугалія — Дзень рэстаўрацыі незалежнасьці