17 красавіка
дата
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
17 красавіка́ — 108-ы дзень году (107-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 259 дзён. 17 красавіка — 107-ы дзень году (108-ы ў вісакосныя гады) паводле Грыгарыянскага календара. Ад гэтага дню да канца году застаецца 258 дні.
Падзеі
рэдагаваць- 69 — пасьля першай бітвы пры Бэдрыякумі імпэратарам Рымскай імпэрыі становіцца Вітэлій
- 1397 — Джэфры Чосэр упершыню прэзэнтуе Кентэрбэрыйскія апавяданьні пры двары Рычарда Другога. Гэты год таксама лічыцца годам пачатку падарожжаў, пад час якіх узьніклі апавяданьні
- 1492 — Хрыстафор Калюмб падпісаў пагадненьне з Гішпанскім урадам пра накіраваньне экспэдыцыі ў Азію па спэцыі
- 1521 — Мартын Лютэр выступае з прамовай перад Вормскім Райхстагам, у якой падтрымлівае сваё вучэньне, пасьля чаго ён быў прызнаны ерэтыком
- 1555 — пасьля 18 месяцаў асады Сіена капітулюе перад Імпэратарскай арміяй Флярэнцыі. Пасьля гэтага Сіенская рэспубліка становіцца часткай Вялікага Княства Тасканскага
- 1797 — Сэр Ральф Абэркромбі нападае на Сан-Хуан (Пуэрта-Рыка). Гэта адна з самых крывавых нападаў на гішпанскія тэрыторыі ў Амэрыцы
- 1861 — Грамадзянская вайна ў ЗША: Вірджынія выходзіць са складу Саюзу Паўночных штатаў
- 1864 — Грамадзянская вайна ў ЗША: Пачатак бітвы пры Плімуце — Армія Канфэдэрацыі нападае на Плімут (штат Паўночная Караліна)
- 1865 — Арышт Мэры Сурат з падазрэньнем ва ўдзеле ў забойстве Абрама Лінкальна
- 1871 — заснаваная «Праская біржа тавараў і каштоўных папераў»
- 1895 — Падпісаньне Шыманасецкай дамовы паміж Кітаем і Японіяй. Гэтая дамова паклала канец першай Японска-Кітайскай вайне, а пераможаная Імпэрыя Цын адмовілася ад прэтэнзій на Карэю і перадае Японіі паўднёвую частку правінцыі Фенгцян, востраў Тайвань і Пескадорскія выспы
- 1907 — Іміграцыйны цэнтар выспы Эліс (штат Нью-Джэрзі, ЗША) прыймае 11747 чалавек, больш як у любы іншы дзень
- 1924 — Кінастудыі Metro Pictures, Goldwyn Pictures і кампанія Луіса Б. Мэера аб’ядноўваюцца і ўтвараюць студыю Metro-Goldwyn-Mayer
- 1932 — Рашэньнем Савета Народных Камісараў БССР заснаваны Цэнтральны батанічны сад ў Менску
- 1941 — Другая сусьветная вайна: Югаславія капітулюе перад Нямеччынай
- 1945 — Амэрыканскі палкоўнік Барыс Т Пэш захоплівае паўтоны ўрану ў Нямеччыне, каб перашкодзьць Савецкаму Саюзу зрабіць атамную бомбу
- 1970 — На Зямлю пасьпяхова вяртаецца касьмічны апарат Апалён-13
- 1975 — Грамадзянская вайна ў Камбоджыі: Чырвоныя кхмэры ўступаюць у Пномпень і бяруць уладу ў свае рукі
- 1980 — Паўднёвая Радэзія перайменаваная ў Зымбабвэ
- 1982 — Каралева Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі Лізавета II надала Канадзе поўную незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі
- 1992 — урады Беларусі і Індыі ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні
- 1994 — Альбом Division Bell ангельскага гурту Pink Floyd на чатыры тыдні ўзначаліў гіт-парад найлепшых альбомаў Вялікай Брытаніі
- 1999 — адчынілі нафтаправод «Баку — Супса»
Нараджэньні
рэдагаваць- 1762 — Міхал Геранім Бжастоўскі, гербу Стрэмя — менскі староста, апошні чашнік вялікі літоўскі, маршалак віленскай губэрні
- 1893 — Жыгмунт Млот-Пржэпалкоўскі, ротмістр Кавалерыі Войска Польскага, ураднік дзяржаўнай адміністрацыі
- 1894 — Мікіта Хрушчоў, генэральны сакратар ЦК КПСС у 1953—1961 гадох (памёр у 1971 годзе)
- 1903 — Мікалай Набокаў, расейска-амэрыканскі кампазытар, стрыечны брат пісьменьніка Ўладзімера Набокава
- 1911 — Зоя Коўш, беларуская грамадзка-палітычная дзяячка
- 1918 — Ўільям Холдэн, амэрыканскі актор («Сабрына», «Сансет бульвар»)
- 1929 — Джэймс Ласт, нямецкі музыка, аранжыроўшчык, кіраўнік вядомага эстраднага аркестра
- 1936 — Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладнік
- 1947 — Валеры Славук, беларускі мастак
- 1959 — Шон Бін, ангельскі кінаактор («Сайлент Хіл», «Уладар пярсьцёнкаў», «Троя»)
- 1967 — Валерыя, расейская поп-сьпявачка
- 1972 — Джэніфэр Гарнэр, амэрыканская акторка («Сарвігалава», «Электра»)
- 1974 — Вікторыя Адамс-Бэкхэм, брытанская выканаўца, колішняя вакалістка гурту Spice Girls
- 1977 — Анастасія Макарэвіч, гітарыстка і вакалістка расейскага трыо «Ліцэй»
- 1981 — Юры Жаўноў, прафэсійны футбольны гулец зь Беларусі
- 1988 — Андрэй Арамнаў, алімпійскі чэмпіён у цяжкой атлетыцы
Сьмерці
рэдагаваць- 485 — Прокл, старажытнагрэцкі філёзаф
- 1711 — Ёзэф I Габсбург, імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі
- 1790 — Бэнджамін Франклін, адзін з бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў Амэрыкі, вучоны, журналіст, выдавец, дыплямат, грамадзянскі дзяяч
- 1873 — Фёдар Пятровіч Талстой, расейскі мастак
- 1930 — Аляксандар Галавін, расейскі мастак
- 1942 — Жан Пэрын, францускі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі ў 1926 годзе
- 1963 — Сьцяпан Шутаў, удзельнік грамадзянскай і нямецка-савецкай войнаў, камандзір 20-е гвардзейскае танкавае брыгады, палкоўнік, двойчы Герой Савецкага Саюза 1944
- 1998 — Лінда Макартні, амэрыканская фатограф, музыка, жонка Пола Макартні
- 2005 — Раймунд Качынскі, польскі інжынэр
- 2008 — Міхаіл Таніч, расейскі паэт-сьпеўнік, народны артыст Расеі, заснавальнік гурта «Лесоповал»
- 2016 — Вітаўт Мартыненка, музыказнаўца, публіцыст.
Сьвяты і адметныя дні
рэдагаваць- Міжнародны дзень барацьбы зь гэмафэліяй
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць17 красавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў