Міхал Ковач
Міхал Ковач (па-славацку: Michal Kováč; 5 жніўня 1930, Любіша, Чэхаславаччына — 5 кастрычніка 2016, Браціслава, Славаччына) — славацкі палітык, першы прэзыдэнт Славаччыны з 2 сакавіка 1993 году па 2 сакавіка 1998.
Міхал Ковач | |
па-славацку: Michal Kováč | |
1-ы прэзыдэнт Славаччыны | |
---|---|
2 сакавіка 1993 — 2 сакавіка 1998 | |
Наступнік: | Рудальф Шусьцер |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
5 жніўня 1930 Любіша, Чэхаславаччына |
Памёр: |
5 кастрычніка 2016 (76 гадоў) Браціслава, Славаччына |
Партыя: | Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славаччыну |
Сужэнец: | Emília Kováčová[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
|
Біяграфія
рэдагавацьМіхал Ковач скончыў Браціслаўскі ўнівэрсытэт эканомікі і працаваў у Дзяржаўным чэхаславацкім банку і іншых банках, у 1960-я гады — у Лёндане і на Кубе. Падчас і пасьля аксамітнай рэвалюцыі з 12 сьнежня 1989 г. да 17 траўня 1991 быў міністрам фінансаў Славацкай рэспублікі. У пачатку 1991 ён зрабіўся адным з заснавальнікаў і віцэ-старшынём партыі Рух за дэмакратычную Славаччыну. Яшчэ ў 1990 будучы абраны дэпутатам Фэдэральнай асамблеі Чэхаславаччыны, ён 25 чэрвеня 1992 зрабіўся яе старшынём і сыграў важную ролю ў роспуску Чэхаславаччыны.
Узнагароджаны Вялікім Крыжам Ордэна Заслугі Рэспублікі Польшча (1994)[1].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьМіхал Ковач — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў