Фідэль Кастра
Фідэ́ль-Аляха́ндра Ка́стра-Рус (гішп. Fidel Alejandro Castro Ruz ( audio); 1926; в. Біран, прав. Гальгін, Куба — 25 лістапада 2016, Гавана, Куба) — кубінскі палітычны дзяяч, прэзыдэнт Рэспублікі Куба (з 1976 да 2008).
Фідэль Кастра | |
па-гішпанску: Fidel Alejandro Castro Ruz | |
2003 г. | |
7-ы першы сакратар Камуністычнай партыі Кубы(en) | |
---|---|
24 чэрвеня 1961 — 19 красавіка 2011 | |
Папярэднік: | Блас Рока(en) |
Наступнік: | Раўль Кастра |
15-ы прэзыдэнт Кубы(en) | |
2 сьнежня 1976 — 28 лютага 2008 | |
Папярэднік: | Асвальда Дартыкос(en) |
Наступнік: | Раўль Кастра |
16-ы прэм'ер-міністар Кубы(en) | |
16 лютага 1959 — 2 сьнежня 1976 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
13 жніўня 1926[1][2][3][…] вёска Біран(en), Маярыйская(en) акруга, правінцыя Гальгін, Куба |
Памёр: |
25 лістапада 2016[1][2][4][…] (90 гадоў) |
Партыя: | Камуністычная партыя Кубы(en) |
Сужэнец: | Мірта Дыяс-Баларт(en) (1948—1955), Даля Сота-дэль-Валье (з 1980 г.) |
Дзеці: | 7 сыноў: Фідэль, Антоніё, Аляхандра, Алексіс, Аляксандр, Анхель і Хорхе (байструк); 2 пазашлюбныя дочкі: Аліна(en) і Францішка |
Бацька: | Анхель Кастра і Аргіз[d] |
Маці: | Ліна Рус |
Адукацыя: | Бэтлеемскі каледж(en) Гаваны |
Узнагароды: | |
Пачаў сваю палітычную кар’еру падчас вучобы ва ўнівэрсытэце Гаваны, неўзабаве зрабіўшыся вядомым палітыкам на Кубе. Падтрымаў нацыяналістычную крытыку прэзыдэнта Фульхэнсіё Батысты, у тым ліку за пашырэньне амэрыканскага палітычнага і фінансавага ўплыву на Кубе. Займеў гарачую, але нязначную падтрымку, прыцягнуўшы да сябе ўвагу ўладаў. У 1953 годзе пасьля няўдалай спробы нападу на казармы Манкада(es) быў затрыманы, дапытаны, зьняволены, пазьней вызвалены. Пасьля гэтага пераехаў у Мэксыку для падрыхтоўкі ўварваньня ў Кубу з мэтай зьвяржэньня ўраду Батысты.
У выніку Кубінскай рэвалюцыі 1959 году праамэрыканскі дыктатар Фульхэнсіё Батыста быў скінуты, а Фідэль Кастра стаў прэм’ер-міністрам Кубы (1959—1976). У 1965 годзе стаў першым сакратаром Камуністычнай партыі Кубы і ачоліў трансфармацыю Кубы ў аднапартыйную сацыялістычную рэспубліку. У 1976 стаў прэзыдэнтам Дзяржаўнае рады(es), а таксама Рады міністраў Кубы(es). Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Кубы(es).
31 ліпеня 2006 году, пасьля інтэстынальнай хірургіі, Фідэль перадаў свае паўнамоцтвы першаму віцэ-прэзыдэнту, свайму малодшаму брату Раулю Кастра, які ў цяперашні час займае пасады другога сакратара Камуністычнай партыі, прэзыдэнта Дзяржаўнае рады і Рады міністраў.
49-гадовае кіраваньне Фідэля цягнулася найдаўжэй за ўсіх іншых неманархічных лідэраў у гісторыі, застаючыся адной з найбольш супярэчлівых у гісторыі Лацінскае Амэрыкі. Колькасьць ахвяраў ягонага рэжыму ацэньваецца некаторымі дасьледнікамі ў межах ад 73 000 да болей за 119 000 чалавек.
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьУ першым шлюбе меў сына. У другім — 5 сыноў. Праз бязладныя плоцевыя сувязі ў часе абодвух шлюбаў займеў прынамсі тры байструкі ад трох іншых жанчынаў, якім прыдбаў асобнае жытло.
Маёмасьць
рэдагавацьПасьля пасылкі ў лістападзе 1975 г. звыш 25 тыс. вайскоўцаў на грамадзянскую вайну ў Анголу (Кубінскае ўварваньне ў Анголу(en)) стаў атрымліваць адтуль цыгарныя скрыні з брыльянтамі, якія прадаваў толькі аднаму пасярэдніку. Атрыманыя грошы пераводзіў на замежныя рахункі. У выніку ў 2006 г. амэрыканскі часопіс «Forbes» улучыў яго ў сьпіс 10 найбагацейшых людзей сьвету[5].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ а б в г http://www.nytimes.com/2016/11/26/world/americas/fidel-castro-dies.html
- ^ а б в г Fidel Castro // filmportal.de — 2005.
- ^ а б Fidel Castro Ruz // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Muere Fidel Castro a la edad de 90 años
- ^ Мацей Стасінскі, «Gazeta Wyborcza». Кастра – султан з Карыбаў // Беларуская салідарнасьць, 27 чэрвеня 2014 г. Праверана 5 ліпеня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьФідэль Кастра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |