Іржы Марван
І́ржы Ма́рван (па-чэску: Jiří Marvan; 28 студзеня 1936 — 13 красавіка 2016[5]) — чэскі мовазнаўца, прафэсар славянскай і балцкай філялёгіі ўнівэрсытэтаў Аўстраліі, ЗША, Швэцыі.
Іржы Марван | |
Jiří Marvan | |
Дата нараджэньня | 28 студзеня 1936[1][1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 13 красавіка 2016[1][1] (80 гадоў) або 22 красавіка 2016[3] (80 гадоў) |
Месца вучобы | Карлаў унівэрсытэт |
Занятак | навуковец, мовазнавец, прафэсар унівэрсытэту, паэт |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | Унівэрсытэт імя Яна Эвангеліста Пуркіне |
Сябра ў | Аўстралійская акадэмія гуманітарных навук[d][4] |
Навуковая ступень | праф. |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНавучаўся ў расейскамоўнай гімназіі, пасьля яе паступіў на філязофскі факультэт Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе, дзе вывучаў чэскую і ўкраінскую мовы[6], а таксама спэцыялізаваўся ў балтыстыцы. Адначасна пад уплывам Богуслава Гаўранка заняўся вывучэньнем багемістыкі. Пасьля ўнівэрсытэту тры гады працаваў у Старачэскім аддзяленьні Інстытуту чэскай мовы (1960—1963). У 1965 року атрымаў званьне доктара філязофіі. У 1967—1968 пад кіраўніцтвам прафэсара Паўла Троста быў інтэрнам-асьпірантам філязофскага факультэту Карлавага ўнівэрсытэту па балтыстыцы.
Яшчэ да пэрыяду нармалізацыі распачаў міжнародную дзейнасьць. У 1963—1965 роках працаваў замежным лектарам па багемістыцы Упсальскага ўнівэрсытэту[7], у 1965—1967 швэдзкім лектарам (багемістыка, славістыка і балтыстыка) ў Упсальскім і Стакгольмскім унівэрсытэтах.
У 1968 зьехаў з Чэхаславаччыны. У 1968—1969 быў запрошаным прафэсарам славістыкі і балтыстыкі Дзяржаўнага ўнівэрсытэту Портлэнду. У 1969—1972 роках — памочнік прафэсара расеістыкі Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Дэвісе. У 1973—1992 працаваў прафэсарам расеістыкі і славістыкі Монаскага ўнівэрсытэту ў Мэльбурне (Аўстралія). У 1975—1976 быў запрошаным прафэсарам славістыкі Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Санта-Барбары. У Монаскім унівэрсытэце кіраваў катэдрай расейскай мовы, а ў 1982 заснаваў катэдру славістыкі і стаў першым прафэсарам славістыкі ў паўднёвай паўкулі і дзейным сябрам Аўстралійскай акадэміі гуманітарных навук.
Вярнуўся з эміграцыі ў 1990-я рокі. У 1993—1998 працаваў дарадцам у Міністэрстве замежных справаў Чэскай рэспублікі, у 1994—1997 служыў амбасадарам Чэхіі ў Грэцыі[6]. Ад 1999 року да сьмерці займаўся навукова-пэдагагічнай працай ва ўнівэрсытэце імя Я. Э. Пуркіне ў Усьці-над-Лабам[7], у 2000—2001 — у Заходнечэскім унівэрсытэце у Пльзені; з 2001 року яшчэ й на філялягічным факультэце Карлавага ўнівэрсытэту. У 2001 атрымаў званьне доктара філязофіі ва ўнівэрсытэце Палацкага ў Оламаўцы[6].
Творы
рэдагавацьАўтар тэарэтычных працаў галоўным чынам па славістыцы і балтыстыцы ў шырэйшым эўрапейскім кантэксьце. Папулярызаваў багемістыку, паляністыку, украіністыку, балтыстыку й іншыя філялягічныя дысцыпліны. Цікавіўся беларускай мовай і культурай, падрыхтаваў зборнік артыкулаў чэскіх і беларускіх аўтараў «Чэскае ўсьведамленьне Беларусі»[5].
За сваю навуковую дзейнасьць у 1991 року ўганараваны Залатым крыжам Польскай рэспублікі за заслугі ў разьвіцьці польскай мовы, а ў 1997 — ордэнам вялікага князя Гедыміна за ўнёсак у летувіскую мову[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Marvan, Jiří // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Evidence zájmových osob StB
- ^ нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.) — Library of Congress.
- ^ http://humanities.org.au/wp-content/uploads/2017/04/AAH-Obit-Marvan-2016.pdf
- ^ а б Памёр Іржы Марван — сябар беларусаў і беларускай культуры людзі. Радыё «Свабода» (15 красавіка 2016). Праверана 18 красавіка 2016 г.
- ^ а б в Prof. PhDr. Jiří Marvan, Ph.D. (чэс.). Občanské sdružení UNUECO. Праверана 18 красавіка 2016 г.
- ^ а б Jiří Marvan (чэс.) Databazeknih Праверана 18 красавіка 2016 г.
- ^ Prof. Jiří Marvan, významný český bohemista, slavista a baltista, oslaví životní jubileum (чэс.). Filozofická fakulta Univerzita Karlova v Praze (25 студзеня 2016). Праверана 18 красавіка 2016 г.
Літаратура
рэдагаваць- Algirdas Sabaliauskas Lietuvių kalbos tyrinėjimo istorija: 1980—2010 m., Vilnius: LKI, 2012, p. 564—565
- Lietuvių kalbos enciklopedija, Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1999. Bonifacas Stundžia, Kalba turi sužmoginti pasaulį In: Gimtoji kalba. 1991, 1-2, p. 27-29.