Умбэрта Эка
Умбэ́рта Э́ка (па-італьянску: Umberto Eco; 5 студзеня 1932 — 19 лютага 2016) — італьянскі вучоны-мэдыевіст, сэміётык, філёзаф ды пісьменьнік. Аўтар шэрагу раманаў, навуковых твораў па сэміётыцы, па культуры Сярэднявечча, і вялікае колькасьці эсэ на грамадзка-палітычныя тэмы. Атрымаў Эўрапейскую літаратурную прэмію ў 2001 годзе.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 5 студзеня 1932 году ў горадзе Алесандрыя, Італія. У 1980 годзе быў надрукаваны ягоны першы мастацкі твор — раман «Імя ружы», які адразу набыў сусьветную вядомасьць. З таго часу Эка напісаў ды выдаў яшчэ пяць раманаў.
Умбэрта Эка займаў пасаду прафэсара сэміётыкі ва ўнівэрсытэце гораду Балёньні. Ён актыўна ўдзельнічаў ў грамадзкім і палітычным жыцьці Італіі, зьвяртаў шмат увагі на праблему развіцьця Сусьветнага Сеціва, у якім бачыў сродак, каб зрабіць інфармацыю агульнадаступнай. З гэтае нагоды Ўмбэрта Эка зьяўляўся каардынатарам праекту «Мультымэдыйная аркада» — унікальнага інтэрнэт-цэнтру ў Балёньні.
Бібліяграфія
рэдагавацьНавуковыя творы
рэдагаваць- «Эвалюцыя сярэднявечнае эстэтыкі» (Sviluppo dell’estetica medievale, 1959)
- «Адсутная структура» (La struttura assente, 1968)
- «У пошуках дасканалай мовы ў эўрапейскай культуры» (La ricerca della lingua perfetta nella cultura europea, 1993)
- «Сказаць амаль тое самае. Вопыты перакладаньня» (Dire quasi la stessa cosa. Esperienze di traduzione, 2003)
- і шмат іншых.
Мастацкія творы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьПераклады на беларускую мову
рэдагаваць- «Як адрозьніць парнаграфічны фільм ад не парнаграфічнага», ARCHE, №1, 1998
- «Паэтыка адкрытага твору», ARCHE, №1, 1999
- «Вяртаньне сярэднявечча»(недаступная спасылка), Фрагмэнты, №3-4, 2001
- ^ The New York Times (анг.) / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ed. size: 443000 — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
- ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ The Washington Post (анг.) // The Washington Weekly Post / M. Murray — Washington: Fred Ryan, 1877. — ISSN 0190-8286; 2641-9599
- ^ la Repubblica (італ.) — Roma: GEDI Gruppo Editoriale, 1976. — ISSN 0390-1076; 2499-0817
- ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі