А́нджэй Ві́тальд Ва́йда (па-польску: Andrzej Witold Wajda; 6 сакавіка 1926 — 9 кастрычніка 2016) — польскі тэатральны дзяяч і кінарэжысэр, атрымальнік найважнейшых у сьвеце фільму ўзнагародаў, у тым ліку «Оскару» і «Пальмавай галіны» ў Канах, палітык і грамадзкі дзяяч, кавалер найвышэйшых дзяржаўных узнагародаў шэрагу краінаў — Польшчы, Японіі, Баўгарыі, Францыі, чалец францускай кінаакадэміі, абраны на месца памерлага Фэдэрыка Фэліні. Вайда зьняў каля 40 фільмаў, некаторыя зь якіх сталі клясыкай усясьветнага кіно.

Анджэй Вайда
2008.04.22. Andrzej Wajda by Kubik 01.JPG
Анджэй Вайда, 2006
Дата нараджэньня 6 сакавіка 1926
Месца нараджэньня Сувалкі, Польшча
Дата сьмерці 9 кастрычніка 2016 (90 гадоў)
Месца сьмерці Варшава, Польшча
Прычына сьмерці дыхальная недастатковасьць[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак рэжысэр
Навуковая сфэра film direction[d][1]
Месца працы
Гады дзейнасьці 1950—2016
Бацька Якуб Вайда[d]
Дзеці Караліна Вайда[d]
Узнагароды «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафэсту (1981)
Ганаровая прэмія кінаакадэміі «Оскар» (2000)
IMDb ID nm0906667
Сайт wajda.pl(анг.)(пол.)
Подпіс Выява аўтографу

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Вайда нарадзіўся 6 сакавіка 1926 году ў Сувалках у сям’і афіцэра польскага войска і настаўніцы. Сам сябе ён называе «інтэліґентам у другім пакаленьні» і ганарыцца тым, што яшчэ ягоны бацька быў сынам селяніна з-пад Кракава. Бацьку ў 1939 годзе забралі ў палон «саветы» і забілі ў Катыні. У часе вайны Анджэй Вайда жыў у Кракаве і працаваў у майстэрні свайго дзядзькі. Дзядзька хаваў у сваёй хаце габрэяў, так што будучы рэжысэр мог у кожны момант загінуць, калі б пра гэта даведаліся акупанты. Вайда кажа, што менавіта тады добра зразумеў, што такое цяжкая фізычная праца і потым, калі здымаў свае знакамітыя фільмы, сярод якіх «Чалавек з мармуру», прысьвечаны лёсу рабочага, дык добра ведаў, што робіць.

Пасьля сканчэньня Другой усясьветнай вайны Вайда пайшоў вучыцца ў Кракаўскую акадэмію мастацтваў імя Яна Матэйкі, бо, маючы здольнасьці да маляваньня, хацеў стаць мастаком. Пасьля трох гадоў навучаньня ў кракаўскай акадэміі мастацтваў Вайда зразумеў, што гэта ня тое, чым ён хацеў займацца і тады, выпадкова пабачыўшы аб’яву аб прыёме студэнтаў у Школу кіно ў Лодзі, вырашыў пайсьці туды.

Фільм Анджэя Вайды «Чалавек з мармуру» быў зьняты ў 1977 годзе і стаў адным з найбольш значных фільмаў у польскай гісторыі. Галоўны герой стужкі — а падзеі адбываюцца ў 1950-я гады — муляр Матэўш Біркут, якога малады кінадакумэнталіст разам з партыйным кіраўніком адной з ударных будоўляў вырашылі выкарыстаць, каб ўсталяваць новы рэкорд у хуткасьці кладкі цэглы. Дакумэнталіст атрымлівае добры матэрыял, а кіраўнік будоўлі — прасоўваецца далей па партыйнай лесьвіцы, абодва — пахвалу партыйнага начальства. Для гэтага абраны менавіта Біркут — разам з памочнікамі ён, натуральна пад наглядам спэцслужбаў, павінен пакласьці 30 тысячаў цаглінаў цягам адной зьмены…

У 1980-х Анджэй Вайда стаў удзельнічаць у грамадзкай і апазыцыйнай дзейнасьці. У 1981 годзе ён стаў чальцом камітэту дарадцаў пры Леху Валэнсе, а пазьней ад «Салідарнасьці» балятаваўся ў Сэнат, выйграў выбары. Але калі паглядзець на фільмаґрафію Вайды дык складаецца ўражаньне, што палітычная дзейнасьць не перашкаджала яму працягваць здымаць кіно, прычым у часы супрацоўніцтва з Валэнсам — у 1981 годзе ён здымае слыннага «Чалавека з жалеза», а ў часе сэнатарства ў 1990 годзе яшчэ больш знаны фільм «Корчак», які называюць адным з найбольш важных эўрапейскіх фільмаў аб Галакосьце — вынішчэньні габрэяў нацыстамі.

Калі Анджэй Вайда атрымаў «Оскара» за ўнёсак у кінамастацтва, ў кароткай прамове ён сказаў: «Ladies and Gentlemen! Я буду гаварыць па-польску, бо хачу сказаць тое, што думаю, а думаю заўсёды па-польску. Прымаю гэтую ўзнагароду як выраз прызнаньня ня толькі для мяне, але і для ўсяго польскага кіно. Тэмамі шмат якіх з нашых фільмаў былі жахі нацызму, няшчасьці, якія нясе камунізм. Таму цяпер я хачу падзякаваць амэрыканскім сябрам Польшчы і маім землякам, якім нашая краіна абавязаная сваім вяртаньнем ў сям'ю дэмакратычных народаў, да заходняй цывілізацыі. Я вельмі хачу, каб адзіным агнём, зь якім сутыкаецца чалавек, быў агонь вялікіх пачуцьцяў — каханьня, удзячнасьці і салідарнасьці».

2 красавіка 2000 году Анджэй Вайда перадаў статуэтку «Оскара» «на ўсе часы» ў музэй Ягелонскага ўнівэрсытэту што ў Кракаве. Ці не было шкада? Тым больш што раней, Вайда аддаў у гэты музэй сваю «Пальмавую галінку» з Канаў і «Залатога льва» з Вэнэцыі.

У лютым 2006 году Анджэй Вайда пачне здымаць фільм пра Катынь. Гэты фільм, да здымкаў якога рэжысэр рыхтаваўся шмат гадоў, спрабуючы знайсьці адпаведны сцэнар, мае для яго і асабістае значэньне — у Катыні каты з НКВД расстралялі ягонага бацьку, палоннага польскага афіцэра.

У 2005 і 2009 гадах Анджэй Вайда сустракаўся з калектывам Беларускага гуманітарнага ліцэю, выказаўшы салідарнасьць зь ліцэістамі, якія былі змушаныя працаваць у падпольлі.

Выбраная фільмаграфіяРэдагаваць

Выбраная фільмаґрафія (арыґінальныя назвы на польскай мове):

  • Pokolenie (1954)
  • Kanał (1957)
  • Popiół i diament (1958)
  • Lotna (1959)
  • Niewinnni czarodzieje (1960)
  • Wszystko na sprzedaż (1968)
  • Polowanie na muchy (1969)
  • Brzezina (1970)
  • Krajobraz po bitwie (1970)
  • Wesele (1972
  • Ziemia obiecana (1974)
  • Smuga cienia (1976)
  • Bez znieczulenia (1978)
  • Чалавек з мармуру (1977)
  • Panny z Wilka' (1979)
  • Z biegiem lat, z biegiem dni... (1980)
  • Чалавек з жалеза (1981 (Залатая пальма Канскага фэстывалю)
  • Danton (1982)
  • Eine Liebe in Deutschland (1983)
  • Kronika wypadków miłosnych (1985)
  • Korczak (1990)
  • Pierścionek z orłem w koronie (1992)
  • Nastazja (1994)
  • Wielki tydzień (1995)
  • Panna Nikt (1996)
  • Pan Tadeusz (1999)
  • Wyrok na Franciszka Kłosa (2000)
  • Zemsta (2002)
  • Jan Nowak Jeziorański. Kurier z Warszawy. 60 lat później 1944-2004 (2004)
  • Solidarność, Solidarność… (2005)
  • Катынь (2007)

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Анджэй Вайдасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі