Валянцін Герасімаў

Беларускі палітык

Валянці́н Васі́левіч Гера́сімаў (1938—2016) — беларускі дзяржаўны дзяяч, 1-ы міністар паліва і энэргетыкі Рэспублікі Беларусь (1992—1997). Кандыдат тэхнічных навук (1993).

Валянцін Герасімаў
Міністар паліва і энэргетыкі Рэспублікі Беларусі
14 сакавіка 1994 — 11 чэрвеня 1997
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Чыгір
Сяргей Лінг
Міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусі
16 студзеня 1992 — 14 сакавіка 1994
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1938(1938)
Памёр: 20 траўня 2016 (77 гадоў)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Герасімаў (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1991—1992 — кіраўнік Беларускага тэрытарыяльнага энэргетычнага аб’яднаньня.

16 студзеня 1992 року быў прызначаны міністрам энэргетыкі Рэспублікі Беларусь[1]. 14 сакавіка 1994 міністэрства было скасаванае[2], і на ягонай базе ўтворанае Міністэрства паліва і энэргетыкі Рэспублікі Беларусь.

3 сьнежня 1994 року быў зацьверджаны на пасадзе міністра паліва і энэргетыкі Рэспублікі Беларусь[3].

11 чэрвеня 1997 году быў вызвалены ад пасады міністра[4] і прызначаны выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Беларускага дзяржаўнага энэргетычнага канцэрну[5], а 20 сьнежня 1997 року быў зацьверджаны на гэтай пасадзе[6].

4 траўня 2000 року выйшаў на пэнсію[7].

У якасьці экспэрта ўдзельнічаў у рабоце сэкцыі экспэртнае рады па энэргетыцы і энэргаэфэктыўнасьці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусі[8].

Заслужаны энэргетык БССР.

  1. ^ Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 1992 г № 1424-XII «Аб прызначэньні Міністра энэргетыкі Рэспублікі Беларусь»  (рас.)
  2. ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 1994 г. № 145 «Аб удасканаленьні структуры органаў дзяржаўнага кіраваньня Рэспублікі Беларусь і скарачэньні выдаткаў на іх утрыманьне»  (рас.)
  3. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 сьнежня 1994 г № 241 «Аб прызначэньні В. В. Герасімава Міністрам паліва і энэргетыкі Рэспублікі Беларусь»  (рас.)
  4. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 1997 г. № 329 «Аб вызваленьні В. В. Герасімава ад пасады Міністра паліва і энэргетыкі Рэспублікі Беларусь»  (рас.)
  5. ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 1997 г. № 705 «Аб прызначэньні В. В. Герасімава выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Беларускага дзяржаўнага энэргетычнага канцэрна»  (рас.)
  6. ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 сьнежня 1997 г. № 1690 «Аб прызначэньні В. В. Герасімава прэзыдэнтам Беларускага дзяржаўнага энэргетычнага канцэрна»  (рас.)
  7. ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 траўня 2000 г. № 628 «Аб вызваленьні В. В. Герасімава ад пасады прэзыдэнта Беларускага дзяржаўнага энэргетычнага канцэрна»  (рас.)
  8. ^ Склад экспертнага савета па праектах дзяржаўных праграм  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць