2 верасьня
дата
← верасень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 год Усе дні |
2 ве́расьня — 246-ы дзень году (245-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 121 дзень.
Падзеі
рэдагаваць- 490 да н. э. — пасьля бітвы пры Маратоне, дзе грэкі перамаглі пэрсаў, Фэйдзіпід бегам пераадолеў 42 км ад Маратону да Атэнаў, каб паведаміць пра перамогу. Пасьпеўшы выгукнуць: «Радуйцеся. Мы перамаглі!» — памёр.
- 44 да н. э. — фараонка Клеапатра VII надала свайму сыну Пталямею XV палову ўлады ў Эгіпце
- 44 да н. э. — першая прамова Цыцэрона супраць Марка Антонія
- 31 да н. э. — бітва пры Акцыюме: Актавіян перамог флёт Марка Антонія і Клеапатры
- 911 — падпісаная мірная дамова між Бізантыяй і князем Алегам
- 1192 — падпісаньнем мірнай угоды між ангельскім каралём Рычардам Львінае Сэрца і султанам Саладынам завершаны трэці крыжовы паход
- 1598 — Барыс Гадуноў стаў царом Масковіі
- 1621 — бітва пад Хоцінам у час вайны Рэчы Паспалітай і Турцыі
- 1649 — войскі папы Інакенція X разбурылі італьянскі горад Кастра
- 1655 — перамога Швэцыі ў бітве пад Суботай у часе вайны з Рэччу Паспалітай
- 1666 — вялікі пажар у Лёндане: каля 10 тысячаў дамоў згарэлі на працягу 3 дзён
- 1752 — Злучанае Каралеўства перайшло на Грыгарыянскі каляндар (амаль праз два стагодзьдзі пасьля большасьці краінаў Заходняе Эўропы)
- 1762 — Курляндыя абавязалася прапускаць расейскія войскі і не замінаць будаўніцтву на сваёй тэрыторыі праваслаўнага храма
- 1789 — заснаваны Дэпартамэнт каштоўнасьцяў ЗША
- 1792 — верасьнёўская разьня падчас Францускае рэвалюцыі: мітынгуючы натоўп забівае трох каталіцкіх біскупаў і больш за дзьвесьце манахаў
- 1794 — з ініцыятывы францускага эмігранта, герцага Армана Эмануеля дзю Плясы дэ Рышэлье на ўзьбярэжжы Чорнага мора пачалося будаўніцтва будучага места Адэса
- 1807 — бамбаваньнем Капэнгагена Вялікабрытанія перасьцерагла Данію ад намераў капітуляваць перад Напалеонам і аддаць яму, такім чынам, дацкі флёт
- 1811 — заснаваны ўнівэрсытэт у Осьлё
- 1833 — Джон Шыпхард і Філа Пі Ст’юарт заснавалі Абэрдынскі каледж
- 1834 — Сэмюэл Кольт запатэнтаваў рэвальвэр
- 1862 — Аўрам Лінкальн аднаўляе Джорджа МакКлелана на пасадзе галоўнакамандуючага паўночнай арміі, пасьля таго, як ягоны папярэднік Джон Поўп атрымаў паразу ў другой бітве пры Бул Ране
- 1864 — у ЗША паўночная армія ўвайшла ў Атланту, штат Джорджыя
- 1867 — японскі імпэратар Міцухіта ажаніўся з Іходжа Масакай
- 1870 — франка-пруская вайна: у бітве пры Сэдане прускія войскі захапілі ў палон Напалеона III і 100 тысячаў яго жаўнераў
- 1898 — бітва пры Амдурмане: Вялікабрытанія пашырае ўплыў на Судан
- 1901 — віцэ-прэзыдэнт ЗША Тэадор Рузвэльт сказаў: «Гаварыце мякка, трымаючы вялізную дубіну». Выраз зрабіўся афарызмам
- 1913 — у Кіеве пачалася Першая ўсерасейская спартовая алімпіяда
- 1916 — пачалася Тутраканская бітва
- 1918 — Троцкі прызначаны галоўным камандуючым Чырвонай арміяй
- 1919 — у ЗША забароненыя страйкі чыгуначнікаў
- 1928 — у Ленінградзе створаная кінастудыя «Савецкая Беларусь». З 1939 году знаходзіцца ў Менску, у 1946 годзе перайменаваная ў «Беларусьфільм»
- 1933 — падпісаны пакт пра ненапад між СССР і Італіяй
- 1935 — моцны ўраган пайшоў на Флорыду, загінула 423 чалавекі
- 1939 — Вольны горад Данцыг захоплены нацысцкай Нямеччынай
- 1939 — Францыя і Вялікабрытанія абвясьцілі ўсеагульную мабілізацыю
- 1939 — заснаваны нацысцкі канцэнтрацыйны лягер у Штутгафе
- 1939 — першае бамбаваньне тэрыторыі Нямеччыны ў II сусьветнай вайне: польскі самалёт тыпу PZL.23 Karaś бамбаваў фабрыку ў нямецкай Алаве
- 1944 — ядзерны выбух у амэрыканскай Нацыянальнай лябараторыі ў Оўк-Рыджы, штат Тэнэсі
- 1944 — Фінляндыя разарвала дыпляматычныя стасункі зь Нямеччынаю і паставіла ўмову да 15 верасьня вывесьці са сваёй тэрыторыі ўсе нямецкія войскі
- 1945 — капітуляцыяй Японіі скончылася Другая сусьветная вайна
- 1945 — камуністы на чале з Ха Шы Мінам абвясьцілі стварэньне незалежнае Віетнамскае Дэмакратычнае Рэспублікі
- 1946 — створаны часовы ўрад Індыі. Віцэ-прэзыдэнтам стаў Джавахарлал Нэру
- 1949 — Югаславія разарвала марскую і паветраную ўгоды з СССР
- 1954 — створаная Арганізацыя Дагавору Паўднёва-Ўсходняе Азыі
- 1958 — самалёт ваенна-паветраных сілаў ЗША C-130A-II падбіты каля Ерэвану, увесь экіпаж загінуў
- 1960 — першыя ў гісторыі Тыбэту выбары парляманту. Тыбэцкая грамадзкасьць адзначае Дзень дэмакратыі
- 1960 — прэм’ера фільму «Крыжакі»
- 1962 — СССР абвясьціў, што будзе трэніраваць і навучаць кубінскіх афіцэраў
- 1963 — першая тэлевізійная перадача навінаў у ЗША — CBS Evening News
- 1967 — адстаўны брытанскі афіцэр абвясьціў стварэньне незалежнага княства Сілэнд, якое дае грамадзянства ўсім ахвотным
- 1969 — першы ў Злучаных Штатах банкамат усталяваны ў Цэнтры Роквіль, што ў Нью-Ёрку
- 1969 — у лябараторыі Каліфарнійскага ўнівэрсытэту адбылася першая пасьпяховая перадача дадзеных між суседнімі кампутарамі
- 1970 — НАСА спыніла падрыхтоўку дзьвюх місіяў Apollo да Месяца (Apollo 15, Apollo 19)
- 1971 — Аб’яднаная Арабская Рэспубліка вярнула сваю гістарычную назву Эгіпет
- 1980 — Старое Места ў Варшаве ўнесенае ў Сьпіс сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО
- 1987 — у Маскве пачаўся суд над 19-цігадовым Маціясам Рустам, які прыляцеў на Чырвоную Плошчу на ўласным самалёце ў траўні 1987 году
- 1990 — Прыднястроўе абвясьціла сябе асобнаю Савецкай Рэспублікай, Міхаіл Гарбачоў да заявы не далучыўся
- 1991 — ЗША прызнала незалежнасьць Латвіі, Летувы і Эстоніі
- 1991 — Нагорна-Карабаская Рэспубліка абвясьціла незалежнасьць ад Азэрбайджану
- 1992 — створаная кадоўка UTF-8
- 1993 — Расея і ЗША падпісалі дамову пра будаўніцтва МКС
- 1995 — Заля славы рок-н-рола адкрылася ў Кліўлэндзе, штат Агаё
- 1996 — афіцыйныя ўлады Філіпінаў падпісалі мір з Нацыянальным Вызваленчым Фронтам Мора
- 1996 — ва Ўкраіне ўведзеная нацыянальная валюта — грыўня
- 1996 — першыя пасьляваенныя выбары ў Босьніі і Гэрцаговіне
- 1998 — Міжнародны суд ААН па крымінальных злачынствах абвінаваціў Жан-Поля Акаесу, былога мэра невялікага мястэчка ў Руандзе, ў генацыдзе
- 2001 — на Cartoon Network пачалі паказваць мультфільмы для дарослых
- 2007 — 1-е ўручэньне літаратурнай прэміі «Залаты Купідон»
Нараджэньні
рэдагаваць- 1548 — Вінчэнца Скамоцы, італьянскі архітэктар
- 1661 — Георг Бёгм, нямецкі біёляг і хімік
- 1675 — Уільям Сомэрвіль, ангельскі паэт
- 1805 — Астабан Ачавэра, аргентынскі пісьменьнік
- 1810 — Уільям Сэймур Тайлер, амэрыканскі пэдагог і гісторык
- 1830 — Уільям Пі Фрайі, амэрыканскі палітык
- 1838 — Лілюакалані, каралева Гавайскіх абтокаў
- 1850:
- Альбэрт Сполдзінг, гулец у бэйсбол і выдавец спартыўных прыладаў
- Вальдамар Войгт, нямецкі фізык
- 1853 — Вільгельм Оствальд, нямецкі хімік, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі
- 1854 — Ханс Егер, нарвэскі пісьменьнік
- 1862:
- Фран'я Крэжма, харвацкі скрыпач
- Генрык Кнір, нямецкі мастак
- Станіслаў Нарутовіч, юрыст і польска-летувіскі палітычны дзяяч; старэйшы брат першага польскага прэзыдэнта Габрыэля Нарутовіча
- 1877 — Фрэдэрык Содзі, ангельскі хімік, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі
- 1878 — Вільгельм фон Блумбэрг, нямецкі маршалк
- 1879 — Ан Джунг-геўн, японскі забойца Іта Хірабумі
- 1884
- Фрэнк Сі Лаўбах, хрысьціянскі місіянэр
- Езэф Роф, аўстрыйскі пісьменьнік
- 1911 — Floyd Council, вядомы блюз-выканаўца ЗША
- 1914 — Том Глэйзар, амэрыканскі кампазытар і сьпявак у напрамку фольк
- 1917
- Кліўлэнд Эмары, амэрыканскі пісьменьнік
- Лаўрында Альмэйда, бразыльскі гітарыст
- 1923 — Рэне Том, францускі матэматык
- 1924 — Дэніел арап Муа, прэзыдэнт Кеніі
- 1928 — Хорэйс Сільвэр, джазавы кампазытар і піяніст
- 1929 — Хэл Ашбі, амэрыканскі рэжысэр
- 1936 — Андры Гроў, амэрыканскі прамысловец у галіне кампутаровых чыпаў
- 1935 — Валянцін Гафт, расейскі і савецкі актор
- 1938 — Клэранс Фелдар, амэрыканская акторка
- 1939 — Сэм Гудн, амэрыканскі сьпявак
- 1943 — Разалінд Эшфард, амэрыканская рытм-н-блюзавая сьпявачка
- 1944 — Эл Мэцьюс, амэрыканскі актор
- 1946 — Білі Прэстан, амэрыканскі музыка
- 1948 — Тэры Бродша, гулец у амэрыканскі футбол
- 1950:
- Разана Дэсота, амэрыканская акторка
- Ен Во, кітайскі актор
- 1951 — Марк Харман, амэрыканскі актор
- 1952 — Джымі Конарс, амэрыканскі тэнісіст
- 1953 — Джон Зорн, амэрыканскі музыка
- 1955 — Яўген Мірановіч, беларускі і польскі гісторык, грамадзка-культурны дзяяч
- 1956 — Марыё Трэмблай, гулец у хакей, трэнэр
- 1960 — Крысьцін Хальворсан, нарвэскі палітык
- 1960 — Рэкс Хадлер, гулец у бэйсбол
- 1961 — Карляс Вальдэрама, калюмбійскі футбаліст
- 1962 — Прача Пінкаеў, таіландзкі рэжысэр
- 1964 — Кіяну Рыўз, амэрыканскі актор
- 1965
- Ленакс Льюіс, брытанскі баксэр
- Парфо Сан-Гупта, індыйскі рэжысэр
- 1966 — Сальма Хаек, мэксыканская акторка
- 1968 — Сынтыя Ўотрас, амэрыканская акторка
- 1973 — Джэйсан Блэйк, амэрыканскі актор
- 1977 — Раміра Муназ, калюмбійскі музыкант
- 1981 — Брача ван Досбург, нідэрляндзкая акторка
- 1982 — Джо Бартан, ангельскі футбаліст
Сьмерці
рэдагаваць- 421 — Канстанцыюс III, рымскі імпэратар
- 1031 — Сьвяты Эмэрык з Вугоршчыны
- 1274 — Мунетака, японскі сёгун
- 1397 — Франчэска Ландзіні, італьянскі кампазытар
- 1540 — Лебна Дэнгель, эфіёпскі імпэратар
- 1680 — Пер Брахе, швэдзкі салдат і кіраўнік
- 1688 — Робэрт Вінар, мэр Лёндана
- 1764 — Натэньел Бліс, ангельскі каралеўскі астраном
- 1790 — Ёган Нікалас фон Гонтгейм, нямецкі гісторык і тэоляг
- 1800 — Мацей Радзівіл, польска-літоўскі драматург, кампазытар, аўтар лібрэта апэрэтаў
- 1814 — Жан Эмануэль Жылібэр, францускі натураліст, хірург і анатом, стваральнік і кіраўнік Гарадзенскай мэдыцынскай акадэміі (1775—1781), у Горадні таксама заснаваў акушэрскую і вэтэрынарную школы, клінічны шпіталь, батанічны сад, у 1781—1783 прафэсар мэдыцынскага факультэта Галоўнай школы ВКЛ у Вільні
- 1848 — Якуб Зебедэўш Фалькоўскі, асьветнік-дабрачынец, пачынальнік навучаньня глуханямых дзяцей мове жэстаў, рэктар Шчучынскай піярскай школы
- 1865 — Уільям Рован Гамільтан, ірляндзкі матэматык
- 1910 — Анры Русо, францускі мастак
- 1921 — Генры Остын Добсан, ангельскі паэт
- 1934 — Рус Калумба, амэрыканскі музыка
- 1934 — Мікола Ільяшэвіч, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, настаўнік
- 1937 — П’ер дэ Кубэртэн, заснавальнік сучасных Алімпійскіх гульняў
- 1937 — Аляксандар Асаткін-Уладзімерскі, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі
- 1953 — Джонатан Мэйх’ю Уэйнрайт IV, амэрыканскі генэрал
- 1960 — Станіслаў Касьцялкоўскі, беларускі гісторык
- 1961 — Іаан Наўродзкі, беларускі праваслаўны сьвятар
- 1965 — Ёганас Баброўскі, нямецкі пісьменьнік
- 1969 — Ха Шы Мін, віетнамскі прэзыдэнт
- 1973 — Джон Рональд Руэл Толкін, брытанскі пісьменьнік і мовазнаўца
- 1976 — Станіслаў Грахавяк, польскі пісьменьнік
- 1991 — Альфонса Гарсія Раблес, мэксыканскі дыплямат, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі міру
- 1998 — Мікола Гайдук, беларускі пісьменьнік, журналіст, краязнавец, настаўнік
- 1998 — Элен Драры, амэрыканскі пісьменьнік
- 1998 — Ян Матусевіч, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, сьвятар
- 2005 — Боб Дэнвэр, амэрыканскі актор
Сьвяты
рэдагаваць- Віетнам — Нацыянальны дзень
- Прыднястроўе — Дзень незалежнасьці
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць2 верасьня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў