Бутрас Бутрас-Галі
Бу́трас Бу́трас-Га́лі (па-арабску: بطرس بطرس غالي; 14 лістапада 1922, Каір, Эгіпет — 16 лютага 2016) — эгіпецкі дыплямат, 6-ы Генэральны сакратар ААН (з 1992 па 1996 год).
Паходзіць з эгіпецкіх хрысьціян-коптаў. Таксама мае армянскія карані (нарадзіўся ў копта-армянскай сям’і).
Вывучаў паліталёгію, эканоміку і права ў Каірскім унівэрсытэце і ў Парыскім унівэрсытэце. У 1977—1991 гадах выконваў абавязкі міністра замежных справаў Эгіпта. З 1992 году — Генэральны сакратар ААН.
У 1996 годзе балятаваўся на другі тэрмін, але ЗША наклалі на яго кандыдатуру вета, і новым сакратаром Арганізацыі Аб’яднаных Нацый быў абраны Кофі Анан.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Butrus Butrus Gali // Babelio (фр.) — 2007.
- ^ а б в г Buṭrus Buṭrus-Ġālī // AlKindi
- ^ а б Brozović D., Ladan T. Boutros Boutros-Ghali // Hrvatska enciklopedija (харв.) — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ^ а б McFadden R. D. Boutros Boutros-Ghali, Former U.N. Secretary General, Dies at 93 — The New York Times, 2016.
- ^ а б Boutros Boutros-Ghali // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б http://www.debate.org/reference/boutros-boutros-ghali
- ^ а б http://www.wa-wd.com/n/boutbo01.htm
- ^ а б https://edition.cnn.com/2016/02/16/world/un-boutros-boutros-ghali-dies/index.html