Вольная барацьба
від спорту
Во́льная барацьба́ — від спорту, які заключаецца ў адзінаборстве двух спартоўцаў па вызначаных правілах; з ужываньнем розных прыёмаў (захопаў, кідкоў, пераваротаў, падсечак і т. п.), у якім кожны з супернікаў спрабуе пакласьці іншага на лапаткі й перамагчы. У вольнай барацьбе, у адрозьненьне ад грэка-рымскай, дазволеныя захопы ног суперніка, падсечкі й актыўнае выкарыстаньне ног пры выкананьні якога-небудзь прыёму.