Фазіль Іскандэр
Фазі́ль Абду́лавіч Іскандэ́р (па-расейску: Фазиль Абдулович Искандер; 6 сакавіка 1929, г. Сухумі, Абхазія — 31 ліпеня 2016, Перадзелкіна, Расея) — абхаскі пісьменьнік, вядомы на прасторах былога Савецкага Саюзу за яскравае апісаньне каўкаскага жыцьця, у асноўным пісаў па-расейску.
Фазіль Іскандэр | |
рас. Фазиль Абдулович Искандер | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 6 сакавіка 1929[1][2][3][…] |
Памёр | 31 ліпеня 2016[4][2][5][…] (87 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Гады творчасьці | 1957—2016 |
Жанр | мэмуары[d], проза, сатыра, прытча, эсэ і афарызм |
Мова | расейская |
Узнагароды | |
Подпіс | |
http://faziliskander.com/ |
Іскандэр — інтэлектуал Абхазіі, ён дыстанцаваў сябе ад Абхаскіх сэпаратысцкіх рухаў ў канцы 1980-х і крытыкаваў як грузінскіх, так і абхаскіх камуністаў за іх этнічныя забабоны. Ён папярэдзіў, што Абхазія можа стаць новым Нагорным Карабахам. Аднак, Іскандэр ня быў успрыняты сур’ёзна ніводным канфліктуючым бокам і быў падвергнуты крытыцы нават з боку сваіх суайчыньнікаў.
Фазіль Іскандэр вядомы ў сьвеце як аўтар навэлі «Сандро з Чэгема», што распавядае аб жыцьці ў выдуманай абхаскай вёсцы ад пачатку XX стагодзьдзя і да 1970-х. Гэты хаатычны, пацешны і іранічны твор дазволіў некаторым крытыкам называць Іскандэра «Абхаскім Габрыелем Маркесам», хаця фактычна, стандартныя прыкметы магічнага рэалізму не асабліва відавочныя ў тэксьце.
Біяграфія
рэдагавацьБацька Фазіля быў у 1938 годзе дэпартаваны за межы СССР разам зь іншымі асобамі іранскага паходжаньня. Фазіль выхоўваўся сваякамі па матчынай лініі. Скончыў сухумскую школу з залатым мэдалём, паступіў у Маскоўскі бібліятэчны інстытут, у 1951 годзе перавёўся ў Літаратурны інстытут імя Горкага, скончыў яго ў 1954 годзе. Працаваў у газэтах «Бранскі камсамолец», «Курская праўда». З 1956 году рэгулярна публікаваў вершы ў журнале «Літаратурная Абхазія». У 1956 годзе вяртаецца ў Сухумі, працуе ў Абхаскім літаратурным выдавецтве. У тым жа 1957 годзе прыняты ў сябры СП СССР.
У 1993 годзе ўзнагароджаны Пушкінскай прэміяй, а ў 1999 годзе прэміяй «Трыюмф». Жыў у Маскве.
Бібліяграфія
рэдагаваць- 1973—1988 — раман Сандро з Чэгема (Сандро из Чегема)
- 1966 — зборнік апавяданьняў Трынаццаты подзьвіг Гэракла (Тринадцатый подвиг Геракла)
Сатырычныя аповесьці
рэдагаваць- 1966 — Сузор’е Казлатура (Созвездие Козлотура)
- 1987 — Тру́сы і ўдавы (Кролики и удавы)
- 1993 — Чалавек і яго навакольлі (Человек и его окрестности)
Зборнікі вершаў
рэдагаваць- 1957 — Горныя сьцежкі (Горные тропы)
- 1966 — Золкі зямлі (Зори земли)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Искандер Фазиль Абдулович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б Fasil Abdulowitsch Iskander // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Fazil Iskander // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
- ^ а б L’écrivain Fazil Iskander est mort (фр.) / J. Fenoglio — Paris: Société éditrice du Monde, 2016. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьФазіль Іскандэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў