Булеўскае балота
Булеўскае балота — балота галоўным чынам нізіннага тыпу на поўначы Жыткавіцкага і паўднёвым усходзе Салігорскага раёнаў Беларусі, у вадазборы возера Чырвонае і ракі Случ.
Апісаньне балота
рэдагавацьБалота перасякае Дамановіцкую канаву, вада зь якой перапампоўваецца ў возера Чырвонае. Плошча 27,9 тыс. га. Глыбіня торфу да 6 м, н. 1,7 м, ступень раскладаньня 30%, зольнасць 8,4%. Часткова асушыць адкрытай асушальных сеткай.
Флёра
рэдагавацьНа асушаных землях вырошчваюць сеяныя травы, збожжавыя і кармавыя культуры. На незасвоеннай частцы балота растуць карлікавая бяроза, асака, гіпнавыя і сфагнавыя імхі, хвоя.