Графская пушча
Графская пушча — лясны масіў, што пачынаецца за 12 км на паўночны ўсход ад мястэчка Карэлічы Гарадзенскай вобласьці, на поўдні прымыкае да Налібоцкіх лясоў. Плошча каля 3,2 тыс. га.
Рэльеф
рэдагавацьРэльеф зьлёгку хвалісты з градава-ўзгорыстымі і западзіннымі формамі.
Гідрагарфія
рэдагавацьПаўднёва-заходняя частка пушчы прымыкае да ракі Нёману, паўночная да ракі Чорнай.
Расьліннасьць
рэдагавацьХвойнікі верасовыя, імшыстыя, чарнічныя, багуновыя й сфагнавыя; ельнікі кісьлічныя, імшыстыя й чарнічныя; бярэзьнікі асотавыя, чарнічныя й мшыстыя.
Гісторыя
рэдагавацьУ мінулым Графская пушча была ўласнасьцю Радзівілаў, месцам графскага паляваньня (адсюль пайшла назва).
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьЛяндшафт прыдатны для турызму і адпачынку.
Літаратура
рэдагаваць- Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.