Сасьнягі (заказьнік)

мясцовы біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў Чашніцкім раёне

Біялягічны заказьнік «Сасьнягі»заказьнік мясцовага значэньня. Утвораны і атрымаў статус ААПТ паводле рашэньня Чашніцкага райвыканкаму ў лютым 1992 году з мэтай захаваць адпаведны флярыстычны комплекс, месцы вырастаньня рэдкіх і зьнікальных расьлінаў.

Біялягічны заказьнік «Сасьнягі»
Плошча 5,1 га
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Чашніцкі раён
Утварэньне люты 1992

Апісаньне

рэдагаваць

Знаходзіцца за 2,7 км на паўночны захад ад в. Мядзьвецку і за 6 км на паўночны захад ад в. Іванску. Агульная плошча заказьніка 5,1 га.

Назва Сасьнягі ўтвораная ад в. Сасьнягаў Лепельскага раёну. Тэрыторыя заказьніка знаходзіцца на аддаленьні ад буйных населеных пунктаў, да яе няма добрага пад’езду на самаходах, а гэта спрыяе захаваньню відаў, разнастайнасьці расьліннага і жывёльнага сьвету заказьніка.

Устаноўлена, што на тэрыторыі заказьніка вырастае 127 відаў расьлінаў, зь якіх два віды занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусьбаранец звычайны і вэнэрын чаравічак сапраўдны. Таксама віды, уключаныя ў сьпіс дзікарослых, дэкаратыўных, лекавых, харчовых і іншых гаспадарча-карысных расьлінаў, якія маюць патрэбу ў прафіляктычнай ахове і рацыянальным выкарыстаньні на тэрыторыі рэспублікі: пералеска высакародная, чына гладкая, званочак перьсікалісты, пальчатакарэньнік Фукса, гняздоўка звычайная.

Насаджэньні заказьніка прадстаўлены дрэвастоем мясцовых відаў: бярозай, вольхай, елкай, ясенем, ліпай, дубам, вязам, клёнам, сасной. У Сасьнягах пражываюць 39 відаў птушак і 66 відаў наземных пазваночных жывёлаў[1].

Літаратура

рэдагаваць
  • Торбина, И. Сосняги / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). — 2006. — 22 жн. — С. 3.
  • Чашникский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. — [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. — С. 25-26.