Пячэрскі лесапарк
Пячэ́рскі лесапа́рк — лесапарк на паўночным захадзе Магілёва.
Пячэрскі лесапарк | |
2020 год | |
Плошча | 335 га[1] |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Геаграфічныя каардынаты | 53° пн. ш. 30° у. д. / 53° пн. ш. 30° у. д.Каардынаты: 53° пн. ш. 30° у. д. / 53° пн. ш. 30° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Магілёў |
Утварэньне | 1632 (392 гады таму) |
Пячэрскі лесапарк |
На дзялянках старога лесу пражывала звыш 20 відаў птушак, у тым ліку чубатая сініца, жоўтагаловы каралёк, юрок, пішчуха, дрозд, вушастая сава і шэрая няясыць[2]. Рака Дубравенка працякала празь лесапарк, дзе ўпадала ў Пячэрскае возера, зь якога выцякала за пляжам. Таксама празь Пячэрскі лесапарк працякаў Прысьненскі ручай, які ўпадаў у Дубравенку. На поўдні да лесапарка прылягаў жылы мікрараён Мір-2[3].
Выкарыстаньне
рэдагавацьШтогод Пячэрскі лесапарк служыць галоўным месцам сьвяткаваньня Дня Перамогі 9 траўня ў Магілёве. На палянах ладзілі канцэрты. Уздоўж лясных сьцежак разьмяшчалі гандлёвыя намёты[4]. Таксама на палянах прапануюць салдацкую кашу[5]. Пры лесапарку месьціцца Пячэрскае возера з пляжам. На возеры дзейнічаў пракат катамаранаў і лодак. Празь лесапарк праходзілі роварныя дарожкі. Узімку мясцовая спартовая база здавала напракат лыжы і сноўборды[6].
Узімку Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт ладзіў у Пячэрскім лесапарку абласныя лыжныя гонкі сярод падлеткаў[7]. У лютым Магілёўскі аблвыканкам праводзіў абласное спаборніцтва «Беларуская лыжня» з удзелам у звыш 500 лыжнікаў з кожнага раёну Магілёўскай вобласьці[8]. Прэзыдэнцкі спартовы клюб ладзіў у лесапарку абласное кола рэспубліканскага спаборніцтва ў біятлёне «Сьнежны снайпэр»[9], у якім бралі ўдзел звыш 2000 падлеткаў ад кожнага раёну Магілёўскай вобласьці[10]. Магілёўскі гарадзкі выканаўчы камітэт праводзіў у Пячэрскім лесапарку «Магілёўскую лыжню» з удзелам звыш 1000 лыжнікаў[11]. Увесну ў клюбе актыўнага адпачынку «Рубікон» Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Рэспублікі Беларусь праводзіла Адкрытае першынство Беларусі ў пэйнтболе з удзелам дружынаў з Малдовы, Расеі і Ўкраіны[12].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1632 годзе шляхціц А. Лахтыновіч адпісаў Кіева-Пячэрскай лаўры выйграны ў карты маёнтак Пячэрск (Аршанскі павет, Віцебскае ваяводзтва). У 1644 годзе настаяцель Кіева-Пячэрскай лаўры Пётар Магіла перадаў маёнтак Магілёўскай япархіі ў абмен на некалькі вёсак. У выніку Пячэрск стаў месцам пражываньня магілёўскіх япіскапаў. Маёнтку належалі вадзяны млын на Дубравенцы, карчма, ворыва і лес. Архірэйская сядзіба месьцілася пры царкве сьвятога Юрыя. У 1773 годзе ў Пячэрску пасяліўся каталіцкі япіскап Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, які ўзначаліў Магілёўскую архідыяцэзію. Богуш-Сестранцэвіч заклаў у Пячэрску 2-павярховы мураваны палац, сад з аранжарэяй, дыванова-ткацкую і мэблевую мануфактуры, бровар, карчму і вадзяны млын. У палацы выступаў прыгонны тэатар і працавала друкарня. У 1798 годзе каталіцкую катэдру перавялі ў Санкт-Пецярбург, таму прыгонныя атрымалі волю, а мануфактуры скасавалі. Пячэрскі палац перадалі штабу 1-й расейскай арміі. У 1820 годзе палац перадалі вайсковаму шпіталю. У 1850 годзе Загад грамадзкай апекі Магілёўскай губэрні набыў палац з флігелямі, стайняй і садам на 27 дзесяцінах зямлі. У 1882 годзе ў палацы разьмясьцілі багадзельню для інвалідаў вайны. У жніўні 1908 году яе пераўтварылі псыхіятрычную лякарню, куды перавялі хворых псыхіятрычнага аддзяленьня губэрнскай лякарні. У 1919 годзе бальшавікі нацыяналізавалі маёнтак магілёўскага япіскапа і пераўтварылі яго ў гарадзкі лесапарк адпачынку[13].
У 2017 году Магілёўскі гарадзкі выканаўчы камітэт ухваліў Рашэньне аб пераводзе Пячэрскага лесапарка з катэгорыі земляў паселішча ў землі ляснога фонду[14]. 2 верасьня 2021 году старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Ўладзімер Цумараў падпісаў Рашэньне № 8-43 «Аб абвяшчэньні заказьніка мясцовай значнасьці "Пячэрскі"». Агульная плошча заказьніка склала 256,3 га, а плошча яго ахоўнай зоны — 234,5 га. Кіраваньне заказьнікам перадалі «Магілёўзелянбуду». У межах заказьніка апынуліся Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз і Магілёўскі гарадзкі фізкультурна-спартовы клюб[15].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аголеных мадэлек з магілёўскага лесу зацкавалі ў сацсетках // Беларуская служба Радыё «Свабода», 12 верасьня 2017 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае на «Эўраптушкадазор-2018» // Газэта «Зьвязда», 29 верасьня 2018 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ Нэлі Зігуля. Дубравенка захварэла // Зьвязда : газэта. — 4 чэрвеня 2019. — № № 102 (28969). — С. 1, 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Дзясяткі тысяч людзей запоўнілі і ўсе адкрытыя пляцоўкі Магілёва // Белтэлерадыёкампанія, 9 траўня 2013 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ Андрэй Крывашэеў. Гэтымі майскімі днямі мы адзначалі самае мужнае свята - Дзень Перамогі // Белтэлерадыёкампанія, 12 траўня 2013 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ Алеся Воўкава. Магілёў // Часопіс «34mag», 10 чэрвеня 2015 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ Абласныя спаборніцтвы па лыжных гонках сярод дзяцей і падлеткаў праходзяць у Магілёве // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 17 студзеня 2017 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ Алег Файніцкі. Спартовае сьвята «Беларуская лыжня - 2017» прайшло ў Пячэрскім лесапарку // БелТА, 11 лютага 2017 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ Абласныя спаборніцтвы «Сьнежны снайпэр» праходзяць у Пячэрскім лесапарку // Белтэлерадыёкампанія, 6 лютага 2017 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ Андрэй Ястрабаў, перадача «Краіна». Рэгіёны прымаюць «Сьнежнага снайпэра» // Белтэлерадыёкампанія, 26 студзеня 2019 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ Пячэрскі лесапарк прыняў «Магілёўскую лыжню - 2018» // БелТА, 17 лютага 2018 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ Адкрыты чэмпіянат Беларусі па пэйнтболе праходзіць у Магілёве // БелТА, 29 красавіка 2017 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ Пячэрск // Партал «Магілёў», 31 траўня 2014 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ Аксана Яноўская. «Шукаем аднадумцаў сярод неабыякавых» // Карані і кроны. — 18 верасьня 2018. — № 7 (35). — С. 2.
- ^ Уладзімер Цумараў. Рашэньне Магілёўскага гарадзкога выканаўчага камітэту ад 2 верасьня 2021 г. № 8-43 «Аб абвяшчэньні заказьніка мясцовай значнасьці "Пячэрскі"» (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 28 верасьня 2021 г. Праверана 27 сьнежня 2023 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |