Біялягічны заказьнік

Біялягічныя заказьнікі — тэрыторыі, вылучаныя з мэтай захаваньня і аднаўленьня каштоўных, а таксама рэдкіх і тых, што зьнікаюць, відаў расьлін і жывёлаў.

У біялягічных заказьніках вызначаны адмысловы рэжым прыродакарыстаньня, які забясьпечвае ахову асобных відаў, груп ці згуртаваньняў расьлінаў і жывёл з мэтай захаваньня генафонду, стварэньня аптымальных умоваў іх існаваньня або рацыянальнага выкарыстаньня пэўных расьлінных і жывёльных рэсурсаў. Адметныя біялягічныя аб’екты ахоўваюцца і ў іншых заказьніках (гідралягічных, ляндшафтных і іншых).

Літаратура

рэдагаваць