Дымаўшчына (заказьнік)
біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў 1979 годзе ў Віцебскім раёне
Дымаўшчына — арніталягічны заказьнік мясцовага значэньня, які знаходзіцца на поўнач ад аднайменнай вёскі.
Дымаўшчына | |
Плошча |
150 га (1979) 157,83 га (2012) |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Геаграфічныя каардынаты | 55°00′12″ пн. ш. 30°04′28″ у. д. / 55.00333° пн. ш. 30.07444° у. д.Каардынаты: 55°00′12″ пн. ш. 30°04′28″ у. д. / 55.00333° пн. ш. 30.07444° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Віцебскі раён |
Утварэньне | 1979 |
Дымаўшчына |
Апісаньне
рэдагавацьСтвораны плошчай 150 га ў 1979 годзе для аховы ўнікальных згуртаваньняў птушак на зарослых тарфяных кар’ерах на месцы верхавога балота. Рашэньнем Віцебскага райвыканкаму № 667 ад 30.05.2012 году пераўтвораны. Плошча 157,83 га[1].
Фаўна
рэдагавацьНа тэрыторыі заказьніка гняздуецца 61 від птушак, у тым ліку прамысловыя (вадаплаўныя, кулікі), ахоўныя і рэдкія (пустальга звычайная (Falco tinnunculus), дзербнік (Falco columbarius), вялікі бугай (Botaurus stellaris), рэмез звычайны (Remiz pendulinus), чайкі малая (Larus minutus) і шызая (Larus canus) і інш.), агульнай колькасьцю каля 1,5 тысячаў параў.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Заказнікі на тэрыторыі Віцебскага раёна // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 725. — ISBN 985-02-0647-0.