Гало

аптычная зьява ў атмасфэры

Гало́ (па-грэцку: χαλοσ — «круг», «дыск») — аптычная зьява ў атмасфэры. Выглядае як сьвятлівыя (белыя або вясёлкавыя) фігуры ў небе — кольцы, дугі, плямы і інш.

Прыклад гало — сонечны слуп у Заходняй Вірджыніі

Тлумачэньне зьявы

рэдагаваць

Гало зьяўляецца вынікам адлюстраваньня і пераламленьня сьветлавых прамянёў ледзянымі крышталямі, якія ўтвараюць некаторыя тыпы аблокаў і арыентаваныя аднолькава або амаль аднолькава адносна вертыкалі.

Гало звычайна зьяўляецца вакол Сонца або Месяца, часам вакол іншых моцных крыніц сьвятла, такіх як вулічныя агні. Існуе процьма тыпаў гало, але выкліканыя яны пераважна ледзянымі крышталямі ў пёрыстых аблоках на вышыні 5-10 км у верхніх пластах трапасфэры. Выгляд гало залежыць ад формы і мешчаньня крышталёў. Адлюстраванае і пераломленае ледзянымі крышталямі святло нярэдка раскладаецца ў спэктар, што робіць гало падобным да вясёлкі, аднак гало ва ўмовах слабой асветленасьці мае малую каляровасьць, што зьвязана з асаблівасцямі зроку ў прыцемках. Часам у марознае надвор’е гало ўтвараецца крышталямі вельмі блізка да зямной паверхні. У гэтым выпадку крышталі нагадваюць зіхатлівыя каштоўныя камяні.

У культуры

рэдагаваць

У даўнейшыя часы гало, як і іншым нябесным зьявам, прыпісвалася містычнае значэнне знакаў (як правіла — благіх, асабліва калі гало прымала крыжападобную форму, якая тлумачылася як крыж або меч, або зьяўляліся блізьняты сьвяціла), гэта адлюстравана ў мностве летапісных сведчанняў. Тады, калі не існавала навуковай мэтэаралёгіі, гало і падобныя аптычныя зьявы выкарыстоўваліся для прадказаньня надвор’я. Напрыклад, расейскія народныя прыкметы кажуць, што зьяўленьне вакол альбо каля Месяца падобных сьветлых кольцаў, дуг, плям, слупоў — да дажджу.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць