Круглянскі раён
Кругля́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Круглянскі раён мяжуе са Шклоўскім і Бялыніцкі раёнамі Магілёўскай вобласьці, Крупскім раёнам Менскай вобласьці і Талачынскім раёнам Віцебскай вобласьці. Цэнтар — м. Круглае. Тэрыторыя — 881,81[2] км².
Круглянскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Магілёўская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Круглае |
Дата ўтварэньня | 30 ліпеня 1966, 17 ліпеня 1924 і 12 лютага 1935 |
Дата скасаваньня | 16 верасьня 1959 і 8 ліпеня 1931 |
Кіраўнік | Сяргей Ярмаліцкі |
Насельніцтва (2018) | 13 827[1] |
Шчыльнасьць | 15,7 чал./км² |
Плошча | 881,81[2] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 188 м[3] |
Месцазнаходжаньне Круглянскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць17 ліпеня 1924 году ўтвораны Круглянскі раён.
8 ліпеня 1931 году раён скасаваны. Да Талачынскага раёну далучаны Круглянскі, Кручанскі, Лясьнянскі, Новапалескі, Паўлавіцкі, Скуратоўскі сельскія саветы; да Шклоўскага раёну — Загаранкаўскі і Комсеніцкі; да Бялыніцкага раёну — Стаінскі і Цяцерынскі.
12 лютага 1935 году раён адноўлены. У яго складзе 13 сельскіх саветаў: Загаранкаўскі, Комсеніцкі, Круглянскі, Кручанскі, Лясьнянскі, Мархлеўскі, Палескі, Паўлавіцкі, Сіманавіцкі, Скуратоўскі, Стаінскі, Цяцерынскі і Шапялевіцкі.
16 верасьня 1959 году раён скасаваны. Тэрыторыя адышла ў склад Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці.
30 ліпеня 1966 году раён адноўлены. У яго складзе Комсеніцкі, Круглянскі, Кручанскі, Лясьнянскі, Паўлавіцкі, Цяцерынскі, Шапялевіцкі сельскія саветы.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьНа 1 студзеня 2002 году ў складзе Круглянскага раёну было 7 сельскіх саветаў: Комсеніцкі (14 населеных пунктаў), Круглянскі (40), Кручанскі (17), Лясьнянскі (18), Рубескі (15), Цяцерынскі (24) і Шапялевіцкі (14).
Паселішчы
рэдагаваць142 населеныя пункты.
Насельніцтва
рэдагавацьРусіфікацыя
рэдагавацьНа пачатку чэрвеня 2017 году ў вёсцы Лыскаўшчына быў усталяваны помнік расейскаму генэралу, рэдактару пецярбурскай газэты «Русскій мір» Міхаілу Чарняеву. Па сваіх поглядах ён быў імпэрцам і адэптам ідэі, што Расея павінная «сабраць» вакол сябе землі ўсіх славянаў і падпарадкаваць славянскія народы. Расейскі генэрал заклікаў да падаўленьня паўстаньня 1863—1864 гадоў. Помнік расейскаму асадніку ўсталяваны на дзяржаўныя сродкі арганізацыяй «Круглянская перасоўная мэханізаваная калёна №266»[7].
Асобы
рэдагавацьУраджэнцы
рэдагаваць- Міхась Баразна (нарадзіўся ў 1962, в. Ліхінічы) — беларускі мастацтвазнаўца, фотамастак. Кандыдат мастацтвазнаўства. З 2010 году рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ляўрэат спэцыяльнай прэміі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у галіне крытыкі і мастацтвазнаўства. Сябра Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва.
- Яўген Кантылёў (нарадзіўся ў 1938, в. Елькаўшчына) — беларускі пісьменьнік-празаік.
- Ніна Шыдлоўская (нар. 1970-я) — старшыня Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» (зь 2009 году).
Жыхары
рэдагаваць- Уладзімер Саўчанка — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму (2001—2010). Кіраваў калгасам у Круглянскім раёне, пазьней быў кіраўніком Круглянскага райвыканкаму.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Пад Магілёвам паставілі помнік расейскаму генэралу-славянафілу, рэдактару «Русского міра» ФОТА // Наша ніва