Вялікае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Бярозаўкі. Знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Плошча паверхні возера 0,89 км². Даўжыня 2,15 км, найбольшая шырыня 0,73 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5,7 м, сярэдняя складае 3,4 м. Аб’ём вады 3,04 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 5,4 км.

Возера
Вялікае
лац. Vialikaje
Панарама Вялікага
Панарама Вялікага
Возера Вялікае
Краіна Беларусь
Плошча 0,89 км²
Плошча вадазбору 40,1 км²
Максымальная глыбіня 5,7 м
Сярэдняя глыбіня 3,4 м
Найбольшая даўжыня 2,15 км
Найбольшая шырыня 0,73 км
Даўжыня берагавой лініі 5,4 км
Вышыня над узроўнем мора 153,9 м
Аб’ём вады 3,04 млн. м³
Каардынаты 55°09′20″ пн. ш. 27°40′26.50″ у. д. / 55.15556° пн. ш. 27.6740278° у. д. / 55.15556; 27.6740278Каардынаты: 55°09′20″ пн. ш. 27°40′26.50″ у. д. / 55.15556° пн. ш. 27.6740278° у. д. / 55.15556; 27.6740278
Вялікае на мапе Беларусі
Вялікае
Вялікае
Вялікае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На паўночна-ўсходнім беразе возера стаіць места Глыбокае

Апісаньне

рэдагаваць

Катлавіна возера складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй 3—10 мэтраў, усходнія да 16 мэтраў. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Мелкаводзьдзе пясковае. Астатнюю частку дна высьцілае сапрапэль. У паўночнай частцы возера выспа плошчай каля 0,7 га. Возера значна зарастае.

На паўднёвым захадзе і захадзе ўпадаюць два ручаі і каналізаваная пратока з возера Кагальнага. Сьцёк каналізаванай пратокай у возера Падлазнае[1].

Флёра і фаўна

рэдагаваць

У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, лінь ды іншыя віды рыбаў[2].

Гістарычныя здымкі і графіка

рэдагаваць
  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 112.
  2. ^ Иванов-Смоленский В. Все озера Беларуси. Т. 3. — Минск, 2011.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1