Янаў
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Іванава, Янава, Янаў (неадназначнасьць), Янова (неадназначнасьць).
Я́наў (з 1940 году — Іва́нава[a]) — места ў Беларусі, на рацэ Самараўцы. Адміністрацыйны цэнтар Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 417 чалавек[1]. Знаходзіцца за 132 км ад Берасьця. Чыгуначная станцыя Янаў-Палескі на лініі Берасьце — Пінск.
Янаў лац. Janaŭ | |||||
На гістарычным Рынку | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XVII стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1971 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Янаўскі | ||||
Вышыня: | 148 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 16 417 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1652 | ||||
Паштовыя індэксы: | 225791—225792 | ||||
СААТА: | 1230501000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°8′50″ пн. ш. 25°32′2″ у. д. / 52.14722° пн. ш. 25.53389° у. д.Каардынаты: 52°8′50″ пн. ш. 25°32′2″ у. д. / 52.14722° пн. ш. 25.53389° у. д. | ||||
± Янаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Янаў — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася капліца Сьвятога Андрэя Баболі, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Назва
рэдагавацьТапонім Янаў утварыўся ад імя Ян. У ранейшыя часы, каб пазьбегнуць блытаніны з аднайменным мястэчкам на Берасьцейшчыне, меў назву Янаў Палескі.
Традыцыйная гістарычная назва места — Янаў[2][3] (іншая мясцовая форма — Яно́ва[4]). Цяперашняя афіцыйная назва «Іванава» — вынік маскалізацыі часоў Расейскай імпэрыі[5][6] і СССР, калі традыцыйнае гістарычнае імя паселішча зьмянілі дзеля сугучнасьці з абласным цэнтрам Іванава ў цэнтральнай Расеі[7]. Пры гэтым чыгуначная станцыя захавалася назву Янаў Палескі. У нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» традыцыйная гістарычная назва Янаў фіксуецца як варыянтная форма. Гэта значыць, што пры жаданьні мясцовых жыхароў і ўладаў яна можа стаць нарматыўнай. У наш час прапануецца вярнуць месту традыцыйную гістарычную назву Янаў у якасьці афіцыйнай[8].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ некаторых выданьнях[9] можна сустрэць памылковае атаясамленьне пачатку гісторыі палескага Янава зь вёскай Порхавым, уладаньнем біскупаў луцкіх. Тым часам Порхавым звалася колішняе мястэчка Берасьцейскага павету, а цяпер вёска Янаў Падляскі ў Бельскім павеце Люблінскага ваяводзтва Польшчы[10]. Найбольш раньнія зьвесткі пра Янаў Палескі датуюцца XVII стагодзьдзем[11].
У XVII стагодзьдзі Янаў меў статус мястэчка ў Пінскім павеце Берасьцейскага ваяводзтва. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 16 траўня 1657 году Янаў захапілі казакі, якія па працяглых катаваньнях забілі тут каталіцкага місіянэра Андрэя Баболю. У 1678 годзе Я. К. Копаць заснаваў у мястэчку езуіцкую місію, якая належала да Пінскага калегіюму. У 1694 годзе Янаў перайшоў у валоданьне Ганны, дачкі Я. К. Копця і жонкі князя Канстантына Яна Шуйскага, пазьней мястэчкам валодаў яе сын А. А. Шуйскі і ўнук Я. Н. Шуйскі[11].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Янаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ўвайшоў у Кобрынскі павет Гарадзенскай губэрні. У XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Арэшкаў. У 1861 годзе расейскія ўлады раскватаравалі ў Янаве казакоў 31-га Данскога палка дзеля здушэньня сялянскіх хваляваньняў у мястэчку і ваколіцах. У 1884 годзе за 1 км ад Янава прайшла Палеская чыгунка, адкрылася невялікая станцыя (цяпер Янаў Палескі) з драўляным вакзалам, складзкімі памяшканьнямі, рамонтнымі майстэрнямі. На 1869 год у Янаве існавалі драўляная царква, мураваны касьцёл, капліца ў гонар Сьвятога Андрэя Баболі, станавая кватэра, валасная ўправа, аптэка. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 724 будынкі, працавалі расейскія народная вучэльня і царкоўнапрыходзкая школа, сукнавальная фабрыка, гарбарны і цагельны заводы, маслабойня, 4 млыны.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Янаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
-
26.05.1861 г.
-
26.05.1861 г.
-
1875 г.
-
1882 г.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Янаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Пінскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[12]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Янаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскім павеце Палескага ваяводзтва. На 1935 год тут знаходзіліся гмінная адміністрацыя, паштова-тэлеграфная кантора, паліцэйскі пастарунак, некалькі прыватных гатэляў, лесапільня «Горбур», паравы млын «Горбур»; дзеяла польская школа.
У 1939 годзе Янаў увайшоў у БССР, бальшавікі зьмянілі гістарычную назву паселішча на расейскі лад на Іванава. На 1940 год тут працавалі лякарня (на 50 ложкаў), радзільны дом (на 20 месцаў), паліклініка з 4 кабінэтамі, пошта, 20 тэлефонаў, 3 тэлеграфныя апараты; дзеялі 7-гадовая беларуская, расейская і жыдоўская школы. 15 студзеня 1940 году Янаў атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 16 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1971 годзе Янаў атрымаў статус гораду раённага падпарадкаваньня. У 1998 году адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка мастаку і кампазытару Напалеону Ордзе, ураджэнцу вёскі Варацэвічаў. 11 сакавіка 2011 году афіцыйна зацьведзілі мескія сьцяг і герб з выявай царквы-мураўёўкі[13].
-
Капліца Сьвятога Андрэя Баболі, 1936 г.
-
Вуліца Горліцкая, 1917 г.
-
Вуліца Магільнянская, 1918 г.
-
Вуліца Пінская, 1918 г.
-
Рынак. Касьцёл, 1916 г.
-
Рынак. Капліца, 1930 г.
-
Сынагога, 1916 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 516 муж., зь іх шляхты 10, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 243, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 262[14]; 1866 год — 809 чал.; 1882 год — 1696 чал., зь іх 856 юдэяў[15]; 1885 год — 2437 чал.; 1897 год — 3041 чал.[16]
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 2939 чал.; 1924 год — 3068 чал., зь іх 521 беларус, 289 палякаў, 190 расейцаў, 1859 жыдоў; 1935 год — 3500 чал.; 1940 год — 4918 чал.; 1946 год — 2279 чал.; 1956 год — 3 тыс. чал.[17]; 1971 год — 7,1 тыс. чал.; 1991 год — 14,6 тыс. чал.; 1994 год — 15,6 тыс. чал.[18]; 1998 год — 16,2 тыс. чал.[19]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 16,4 тыс. чал.; 2009 год — 16 086 чал.[20] (перапіс); 2016 год — 16 450 чал.[21]; 2017 год — 16 465 чал.[22]; 2018 год — 16 417 чал.[1]
Адукацыя
рэдагавацьУ Янаве працуюць гімназія, 3 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 6 дашкольных установаў.
Мэдыцына
рэдагавацьМэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская паліклініка.
Культура
рэдагавацьДзеюць 3 бібліятэкі, дом творчасьці дзяцей і юнацтва.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва |
Кастрычніка плошча | Рынак пляц |
Савецкая вуліца | Пінская вуліца |
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Янава |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьПразь Янаў праходзіць турыстычны маршрут «Россып талентаў палескіх». Дзее Янаўскі музэй гісторыі ўтварэньня раёну. Спыніцца можна ў гатэлі «Пад ліпамі».
У 1998 годзе ў цэнтры места паставілі помнік ураджэнцу ваколіцаў Янава мастаку і кампазытару Напалеону Орду (1807—1883).
Славутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (1848)
- Царква Покрыва Багародзіцы (1901; мураўёўка)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Капліца Сьвятога Андрэя Баболі
- Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (XVIII ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл, інтэр’ер
-
Помнік Напалеону Орду
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапанімікі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Вячорка В. (19.03.2016) "Бабёнка – это я понимаю!". Як русіфікавалі тапонімы.. Радыё Свабода. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
- ^ Вячорка В., Карней І. Гарады з «памылкамі» ў назвах: Іванава ці Янаў?, Радыё Свабода, 24 жніўня 2019 г.
- ^ Харэўскі С. Радзіма першага прэзыдэнта // Наша Ніва. 6 ліпеня 2006 г.
- ^ Соркіна І. Палітыка царызму адносна гарадоў Беларусі ў кантэксце гістарычнай памяці і ідэнтычнасці гараджанаў // Трэці міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. Том 3. 2014. С. 377.
- ^ Вячорка В.. Не страляйце пад Лёзна! Скланяйма беларускія геаграфічныя назвы, Радыё Свабода, 31 ліпеня 2015
- ^ Вольга Іскрык, Зьміцер Саўка. (16.01.2011) Сапраўдныя назвы беларускіх гарадоў. Белсат ТВ. Праверана 9 чэрвеня 2011 г.
- ^ Гарбацэвіч А. 9 беларускіх гарадоў, якім варта вярнуць спрадвечныя назвы, Наша Ніва, 27 траўня 2016 г.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Пазднякоў В. Янаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 781.
- ^ а б Пазднякоў В. Янаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 782.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Брестской области». Указ Президента Республики Беларусь от 11.03.2011 г. № 101 (рас.)
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 422.
- ^ История, Ивановский районный исполнительный комитет
- ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 464.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 147.
- ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Янаў , Radzima.org
- Янаў, Глобус Беларусі
- Іванава (Палескае) — парафія Узвышэння Святога Крыжа, Catholic.by
- Сайт Янаўскага выканкаму (рас.)
- Харэўскі С. Радзіма першага прэзыдэнта, Наша Ніва. 6 ліпеня 2006 г.
- Вандроўка ў Янаў (рас.)