Белавеская пушча (нацыянальны парк)
Нацыянальны парк «Белавеская пушча» — дзяржаўны нацыянальны парк у Беларусі на тэрыторыі буйнога ляснога масіву Белавеская пушча (Камянецкі, Пружанскі і Сьвіслацкі раёны). Адміністрацыйна-гаспадарчым і навуковым цэнтрам зьяўляецца вёска Каменюкі (Камянецкі раён, Берасьцейская вобласьць). Створаны ў мэтах захаваньня эталённых і ўнікальных прыродных комплексаў і аб’ектаў прыроды, правядзеньня навуковых дасьледаваньняў, распрацоўкі і ўкараненьня навуковых мэтадаў аховы прыроды і прыродакарыстаньня, экалягічнай асьветы і рэкрэацыйнай дзейнасьці.
Нацыянальны парк «Белавеская пушча» | |
катэгорыя II (нацыянальны парк) паводле МСАП | |
![]() Герб (2015 г.) | |
Разьмяшчэньне | Камянецкі, Пружанскі і Сьвіслацкі раёны (Беларусь) |
---|---|
Найбліжэйшы горад | Камянец |
Каардынаты | 52°35′8″ пн. ш. 23°52′45″ у. д. / 52.58556° пн. ш. 23.87917° у. д.Каардынаты: 52°35′8″ пн. ш. 23°52′45″ у. д. / 52.58556° пн. ш. 23.87917° у. д. |
Плошча | 1500,83 км² (2016) |
Сярэдняя вышыня | 170 м н.у.м. |
Заснаваны | Сьнежань 1939 г. |
Уласьнік | Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь |
Афіцыйны сайт | |
Пушча — былая паляўнічая гаспадарка літоўскіх князёў (з XV ст.) і расейскіх цароў (XVIII — пач. ХХ стст.). У 1939 абвешчана дзяржаўным запаведнікам. У 1957—1991 мела статус запаведна-паляўнічай гаспадаркі, была месцам паляваньняў для прадстаўнікоў высокай савецкай намэнклятуры і іх замежных гасьцей. З 1991 нацыянальны парк. У 1992 уключаны ЮНЭСКО ў сьпіс аб’ектаў сусьветнай спадчыны. З 1993 біясфэрны запаведнік. 14 лютага 2012 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 59, якім павялічыў запаведную плошчу пушчы з 30,7 тыс.га да 57 тыс.га (+86%)[1].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ БелТА. Запаведная зона «Белавескай пушчы» павялічана амаль удвая // Зьвязда : газэта. — 15 лютага 2012. — № 30 (27145). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |