Валынская вобласьць
Валы́нская во́бласьць (па-ўкраінску: Волинська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў паўночна-заходняй частцы Ўкраіны. Плошча 20 143 км². Насельніцтва 1057,21 тыс. чал. (2005). Адміністрацыйны цэнтар — места Луцак.
Валынская вобласьць | |
Волинська область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | вобласьць Украіны[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Луцак |
Улучае | 16 раёнаў |
Найбуйнейшыя гарады | Уладзімер-Валынскі, Ковель, Новавалынск |
Дата ўтварэньня | 4 сьнежня 1939 |
Губэрнатар | Рыгор Пуставіт |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2006) | 1,04 млн (2,22%, 24-е месца) |
Шчыльнасьць | 51,6 чал./км² |
Нацыянальны склад | украінцы — 96,9%, расейцы — 2,4%, беларусы — 0,3%, палякі — 0,1%. |
Плошча | 20 143 км² (3,34%, 19-е месца) |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | UA-07 |
Тэлефонны код | +38 033 |
Паштовыя індэксы | 43xxx, 44xxx, 45xxx |
Інтэрнэт-дамэн | lutsk.ua, lt.ua |
Код аўтам. нумароў | AC |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфічныя зьвесткі
рэдагавацьМесцазнаходжаньне
рэдагавацьРазьмяшчаецца ў зоне ўкраінскага Палесься.
Мяжуе на захадзе з Польшчай, на поўначы — зь Беларусяй, на ўсходзе — з Ровенскай, на поўдні — зь Львоўскай абласьцямі Ўкраіны.
Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 187 км, з захаду на ўсход — 163 км.
Клімат
рэдагавацьКлімат умерана кантынэнтальны. Зіма мяккая, лета цёплае. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −4,5 °C, ліпеня 18,6 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 550—600 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду каля 200 дзён.
Рэльеф
рэдагавацьРэльеф пераважна раўнінны. Амаль тры чвэрці вобласьці разьмяшчаюцца ў межах Палескай нізіны, меншая, паўднёвая частка, займае паўночна-заходнюю частку Валынскага ўзвышша.
Глебы лесастэпавай частцы вобласьці ападзоленыя цёмна-шэрыя ды шэрыя, а таксама чарназёмы, у палескай частцы — дзярнова-падзолістыя й разнастайныя балотныя.
Водныя аб’екты
рэдагавацьУ паўночнай частцы вобласьці цячэ рака Прыпяць. Яе правыя прытокі Тур’я, Стаход, Стыр. На захадзе цячэ рака Буг. Азёры: Сьвіцязь, Пулямэцкае, Турскае, Арэхава, Белае і іншыя.
Гісторыя
рэдагавацьУ Іпацьеўскім летапісе пад 981 рокам адзначана, што зямля дулобаў-валыняк ўваходзіць у г. зв. Кіеўскую Русь. Князь Уладзімер Вялікі заклаў места каля старадаўняга гарадзішча Вэлынь і назваў яго Ўладзімерам.
У ХVІ ст. Валынь увайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, пасьля Люблінскай уніі — Рэчы Паспалітай.
У канцы ХVІІІ ст. гэтыя землі былі далучаныя да Расейскай імпэрыі.
Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 року тэрыторыя сучаснай вобласьці ўвайшла ў склад Польскай Рэспублікі. Было ўтворанае Валынскае ваяводзтва з цэнтрам у Луцку.
4 сьнежня 1939 року была ўтвораная Валынская вобласьць у межах УССР.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьВобласьць налічвае 4 адміністрацыйныя раёны: Ковельскі, Луцкі, Уладзімерскі і Камень-Кашырскі. Таксама ў вобласьці ёсьць 11 местаў, зь якіх 4 — абласнога значэньня, 22 мястэчкі, 1054 вёскі.