Баранавіцкая раўніна

Баранавіцкая раўніна — раўніна на поўначы Берасьцейскай і поўдні Гарадзенскай абласьцей Беларусі. Працягласьць з захаду на ўсход 90 км, з поўначы на поўдзень 60 км. Сярэдняя вышыня 180—190 м над узроўнем мора, максымальная вышыня 218 м (каля вёскі Канюхі Ляхавіцкага раёну). Плошча 2,2 тыс. км².

Згладжаны рэльеф раўніны сфармавалі ледавіковыя воды. На паўночным усходзе азёрна-ледавіковая катлавіна з Калдычаўскім возерам у цэнтры, зь якога бярэ пачатак рака Шчара. Пад лясамі 31% тэрыторыі, у цэнтральнай частцы 2 буйныя масівы з хвоі і шыракалістых пародаў. На раўніне знаходзяцца Баранавіцкі і Слонімскі біялягічныя заказьнікі дзяржаўнага значэньня.

Літаратура рэдагаваць

  • Барановичская равнина // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.