Піна

рака ў Беларусі

Пі́на — рака ў Беларусі, левая прытока Прыпяці. Цячэ ў Янаўскім і Пінскім раёнах Берасьцейскае вобласьці. Даўжыня 40 км. Плошча вадазбору 2460 км². Выдатак вады ў вусьці 8,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,01%.

Рака
Піна
Піна, краявід зь Пінскага моста
Піна, краявід зь Пінскага моста
Агульныя зьвесткі
Выток каля вёскі Пераруб Янаўскага раёну
Вусьце у межах Пінску
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 40 км
Сярэднегадавы сьцёк 8,6 м³/с
Плошча басэйну 2460 км²
Нахіл воднай паверхні 0,01 ‰

Асноўныя прытокіРэдагаваць

На рацэРэдагаваць

НазваРэдагаваць

Паходжаньне гідроніму Піна — спрэчнае пытаньне. Паводле адной вэрсіі, называць раку сталі ад пены (укр. піна), якая на ёй плавала. Паводле іншай вэрсіі — ад лац. pinus — 'хвоя', бо хвоі расьлі на ўзьбярэжжы ракі.

Агульныя зьвесткіРэдагаваць

Пачынаецца каля вёскі Перарубу Янаўскага раёну (паводле меркаваньня некаторых дасьледнікаў, каля в. Дубае Пінскага раёну[1]), вусьце ў межах Пінску. Цячэ нізінай Прыпяцкім Палесьсем.

Даліна невыразная, зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Рэчышча слабазьвілістае, шырынёй 30—40 м. У выніку каналізацыі лукавіны выпрастаныя, рэчышча паглыбленае на перакатах.

Воднасьць ракі падтрымліваецца перакідам часткі сьцёку з Прыпяці праз сыстэму Выжаўскага і Белаазерскага каналаў. Піна зьяўляецца часткаю Дняпроўска-Бужанскага каналу[2].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 455.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 288.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 288.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.