Спораўскае возера
Возера
Спораўскае возера
Спораўскае возера |
Спораўскае возера — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Ясельды. Знаходзіцца на мяжы Бярозаўскага і Дарагічынскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці, за 26 км на паўднёвы ўсход ад Бярозы, каля вёскі Спорава ў Спораўскім заказьніку, недалёка ад Спораўскіх балот. Плошча паверхні возера 11,5 км². Даўжыня 5,6 км, найбольшая шырыня 3 км. Найбольшая глыбіня дасягае 2,25 м, сярэдняя складае 1,4 м. Даўжыня берагавой лініі 19,5 км[2].
Апісаньне
рэдагавацьЦэнтральная частка ложа высьцілаецца сапрапэлем, дно да глыбіні 0,5—0,7 м пясковае. Схілы катлавіны нізкія, на паўночным захадзе вышынёй да 5 м, забалочаныя, парослыя хмызьняком. Берагі тарфяністыя, забалочаныя, на поўначы пясковыя.
Праз возера цячэ рака Ясельда, упадае рака Плёса і некалькі ручаёў.
Флёра і фаўна
рэдагавацьМясцовая фаўна ўлучае:
- 20 відаў сысуноў
- 112 відаў птушак (зь якіх 17 у Чырвонай кнізе)
- 6 відаў рэптыліяў
- 8 відаў амфібіяў.
Спораўскае возера — гэта найбуйнейшае ў Эўропе месца пражываньня вяртлявай чаротаўкі, якое ёсьць тэрыторыяй, важнай для птушак.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2