Мо́таль[2] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Ясельды. Цэнтар сельсавету Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 3998 чалавек, трэцяя велічынёй у вобласьці[a]. Знаходзіцца за 21 км на поўнач ад Янава, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Янаў Палескі. Аўтамабільная дарога на Янаў.

Моталь
лац. Motal
Уязны знак
Уязны знак
Магдэбурскае права: 1551
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Янаўскі
Сельсавет: Мотальскі
Вышыня: 280.4 м н. у. м.
Насельніцтва: 3998 чал. (2010)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1652
Паштовы індэкс: 225822
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°18′55″ пн. ш. 25°36′52″ у. д. / 52.31528° пн. ш. 25.61444° у. д. / 52.31528; 25.61444Каардынаты: 52°18′55″ пн. ш. 25°36′52″ у. д. / 52.31528° пн. ш. 25.61444° у. д. / 52.31528; 25.61444
Моталь на мапе Беларусі ±
Моталь
Моталь
Моталь
Моталь
Моталь
Моталь
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Моталь — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Моталь як прыватнае ўладаньне зьмяшчаецца ў актах Літоўскай мэтрыкі і датуецца 1422 годам. Пазьней паселішча ўваходзіла ў склад Пінскага княства.

У сярэдзіне XVI стагодзьдзя Моталь атрымаў статус мястэчка і, паводле рэвізіі 1555 году, меў Магдэбурскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Моталь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні. На 1886 год у мястэчку было 239 двароў, 2 царквы, капліца, юдэйскі малітоўны дом, школа, 13 крамаў, 7 корчмаў, праводзіўся кірмаш.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Моталь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Моталь абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Моталь апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Драгічынскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Моталь увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У 1954 годзе статус паселішча панізілі да вёскі, якая стала цэнтрам сельсавету. На 1940 год тут быў 871 двор, на 1997 год — 1797 (паводле іншых зьвестак — 1798), на 2005 год — 1739. У 2000-я гады Моталь атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1798 год — 617 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 586 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 70, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 512[4]; 1885 год — 2149 чал. (1056 муж. і 1093 жан.), зь іх 404 юдэі[5]; 1886 год — 2294 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 4390 чал.[6]; 1940 год — 4275 чал. (паводле іншых зьвестак — 5550 чал.[7]); 1979 год — 5264 чал.[8]; 1997 год — 4441 чал.[9] (паводле іншых зьвестак — 4684 чал.[8]); 1999 год — 4413 чал.[10]
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 4228 чал.[11]; 2010 год — 3998 чал.[1]

Трэцяя велічынёй вёска ў Берасьцейскай вобласьці (пасьля Альшанаў і Рубелю), да 2005 году — другая (пасьля Альшанаў).

Інфраструктура

рэдагаваць

У Моталі працуюць 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, навучальна-вытворчы камбінат, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Варашылава вуліца Берасцейская вуліца
Камсамольская вуліца Каржыўка вуліца
Леніна вуліца Пінская вуліца
Леніна плошча Рынак пляц
Боны Сфорца пляц[12]
Савецкая вуліца Менская вуліца

У інвэнтарах 1552 і 1803 гадоў упамінаецца Спаская вуліца[13]. Апроч таго, у Моталі існавала Красная вуліца.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Старая Спаская царква

Інфраструктура

рэдагаваць

Моталь — традыцыйны цэнтар вырабу ручнікоў і кажухоў. Дзее Мотальскі краязнаўчы музэй.

Славутасьці

рэдагаваць
 
Дом Хаіма Вайцмана

Каля Моталю знаходзяцца стаянкі каменнага і бронзавага вякоў.

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Сынагога
  • Царква Сьвятога Спаса (XVIII ст.)

У Моталі нарадзіўся першы прэзыдэнт Ізраілю Хаім Вайцман (1874—1952). Таксама з Моталю паходзяць амэрыканскія музычныя прад’юсэры Леанард Чэс(en) і Філіп Чэс(en), якія зрабілі вядомымі найбольш яскравых выканаўцаў блюзавае музыкі — Мадзі Ўотэрса(ru), Ўілі Дыксана(en), Како Тэйлар(en), Бо Дыдлі, Сані Бой Ўільямсана(ru), Чака Бэры.

Апроч таго, у Моталі нарадзіліся:

Літаратурныя ўзгадкі

рэдагаваць
  1. ^ пасьля Альшанаў і Рубелю
  1. ^ а б Дзяржкартгеацэнтр (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 143.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  5. ^ Krzywicki J. Motol // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 741.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 8: Województwo poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 408.
  8. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 409.
  9. ^ Стасевіч П. Моталь // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 222.
  10. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 527.
  11. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 406.
  12. ^ Bibikow W. Wspaniałe dobra Motola // СБ. Беларусь сегодня, 8 август 2009 г.
  13. ^ Мезенко А. М. К культурно-историческому аспекту анализа урбанонимии: судьба церковных названий в Беларуси // Весн. Віцеб. дзярж. ун-та. — 1998. — № 3. С. 63.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць