Пінкавічы
вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Пі́нкавічы[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, на левым беразе ракі Піны. Пінкавічы ўваходзяць у склад і зьяўляецца цэнтрам Пінкавіцкага сельсавету. Празь вёску праходзіць аўтастрада Р8.
Пінкавічы | |
трансьліт. Pinkavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пінскі |
Сельсавет: | Пінкавіцкі |
Вышыня: | 137 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 3651 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 165 |
Паштовы індэкс: | 225730 |
СААТА: | 1254885051 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°8′27″ пн. ш. 26°10′3″ у. д. / 52.14083° пн. ш. 26.1675° у. д.Каардынаты: 52°8′27″ пн. ш. 26°10′3″ у. д. / 52.14083° пн. ш. 26.1675° у. д. |
± Пінкавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1960 год — 1306 чал.[2]; 1999 год — 3898 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 4036 чал., 1274 двары[3]; 2010 год — 3651 чал.
На 2005 год чацьверты велічынёй сельскі населены пункт у Берасьцейскай вобласьці (пасьля Альшанаў, Рубелю і Моталю).
Інфармацыя для турыстаў
рэдагаваць- Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы
- Музэй народнага паэта Беларусі Якуба Коласа
- Памятны знак (валун) у гонар экспэдыцыі Луізы Арнэр Бойд, якая адбылася ўвосень 1934 году[4]
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква Сьвятога прарока Ільлі
- Капліца.
- Будынак управы Пінкавіцкай гміны Пінскага павету, а ў апошнія гады тут разьмяшчалася Пінкавіцкая дзіцячая бібліятэка.
-
Язэп Драздовіч. Каплічка ў Пінкавічах. 1926
-
Язэп Драздовіч. Царква ў Пінкавічах. 1926
-
Язэп Драздовіч. Ільінская царква на пінкавіцкім полі. 1926
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 236
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 450.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 449.
- ^ Палессе Луізы Бойд