Грэкі
Грэкі (па-грэцку: Έλληνες — «эліны») — народ які насяляе Грэцыю, паўднёвую частку Кіпру (грэкі-кіпрыёты). Таксама жывуць у Альбаніі, дзе складаюць 3% насельніцтва.
Грэкі | |
![]() Знакамітыя грэкі | |
Саманазва | Έλληνες |
---|---|
Колькасьць | 16 мільёнаў |
ГісторыяРэдагаваць
Старажытныя грэкі стварылі высокую антычную цывілізацыю, якая згуляла вялікую ролю ў разьвіцьці культуры Эўропы і Блізкага Ўсходу.
У сярэднявеччы грэкі склалі асноўнае ядро Бізантыйскай імпэрыі. Паступова яны асымілявалі мігруючых з поўначы гурта тракійцаў, ілірыйцаў, кельтаў, валахаў, славянаў, альбанцаў. Асманскае панаваньне на Балканах (XV ст. — 1-я палова XIX ст.) пакінула значны сьлед у матэрыяльнай культуры і мове грэкаў.
У канцы XVIII стагодзьдзя сярод грэкаў пачаўся нацыянальна-вызваленчы рух, які спрыяў пераадоленьню рэгіянальных адрозьненьняў. У выніку рэвалюцыі 1821—1829 гадоў была створана грэцкая дзяржава.
МоваРэдагаваць
Мова — грэцкая грэцкай групы індаэўрапэйскай моўнай сям’і.