Пагост (вадасховішча)

Пагост — вадасховішча ў Беларусі, у басэйне ракі Бобрыка 1-га. Знаходзіцца ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 22 км на паўночны ўсход ад Пінску. Плошча 16,2 км². Найбольшая глыбіня 9,9 м. Даўжыня 6,1 км. Найбольшая шырыня 4,1 км. Даўжыня берагавой лініі 16,2 км. Аб’ём вады 54,48 млн м³. Плошча вадазбору 710 км²[1].

Вадасховішча
Пагост
Панарама Пагост
Панарама Пагост
Вадасховішча Пагост
Краіна Беларусь
Плошча 16,2
Плошча вадазбору 710
Максымальная глыбіня 9,9
Найбольшая даўжыня 6,1
Найбольшая шырыня 4,1
Даўжыня берагавой лініі 16,2
Вышыня над узроўнем мора 140
Аб’ём вады 54,48
Каардынаты 52°18′ пн. ш. 26°18′ у. д. / 52.3° пн. ш. 26.3° у. д. / 52.3; 26.3Каардынаты: 52°18′ пн. ш. 26°18′ у. д. / 52.3° пн. ш. 26.3° у. д. / 52.3; 26.3
Месцазнаходжаньне Пагост
Пагост
Пагост
Пагост

На паўднёва-ўсходнім беразе вадасховішча стаіць гістарычнае мястэчка Пагост Загародзкі.

Дно — пясок. Ваганьні ўзроўню вады на працягу году — 2—3 м. Замярзае прыкладна ў сьнежні, таўшчыня лёду — 40—60 см. Напаўняецца з ракі Бобрыка 1-га каналам даўжынёй 8,5 км з выкарыстаньнем шлюзаў-рэгулятараў. Былое возера каля вёскі Пагосту Загародзкага абгароджваецца дамбай-плацінай з вадаспускам даўжынёй 16,2 км.

Вадасховішча збудавалі ў 1976 годзе з мэтай арашэньня зямель гаспадаркі «Парахонск» і дзеля забесьпячэньня вадой рыбаводнай гаспадаркі «Палесьсе». Месца адпачынку, летняй і зімовай лоўлі рыбы.

На беразе разьмяшчаюцца вёскі Навадворскага і Загародзкага сельскіх саветаў.

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1