Юры Шулейка
Ю́ры Вітольдавіч Шуле́йка (нар. 31 сакавіка 1968, Казлоўшчына, Дзятлаўскі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму (2021—2024), намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі з 2024.
Анатоль Ліс | |
Старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму | |
---|---|
26 студзеня 2021 — 27 чэрвеня 2024 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Анатоль Ліс |
Памочнік прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь | |
12 траўня 2017 — 26 студзеня 2021 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
31 сакавіка 1968 Казлоўшчына, Дзятлаўскі раён |
Адукацыя: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Магілёўскі тэхналягічны інстытут (1992) і Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2002).
З 1992 году працаваў майстрам па рамонце тэхналягічнага абсталяваньня і выканаўцам абавязкаў галоўнага энэргетыка на Гарадзенскім мясакамбінаце. У 1994 годзе заняў пасаду начальніка мяснога цэха сельгаспрадпрыемства «Абухова» Гарадзенскай вобласьці. У 1996 годзе — намесьнік дырэктара — начальніка перапрацоўчага комплексу Зэльвенскай цеплаэлектрасеткі.
У 1996—2005 гадах працаваў начальнікам аддзела мэханізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў Гарадзенскага мясакамбінату, пасьля на працягу двух гадоў узначальваў Лідзкі мясакамбінат. У 2007—2008 гадах — генэральны дырэктар прадпрыемства «Гарадзенскія мясамалочныя прадукты», у 2008—2012 гадах — генэральны дырэктар аб’яднаньня «Гроднамясамалпрам».
У 2012 годзе прызначаны першым намесьнікам старшыні Гарадзенскага гарвыканкама, у 2013 годзе — намесьнікам старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму.
12 траўня 2017 году прызначаны памочнікам прэзыдэнта Беларусі — інспэктарам па Гомельскай вобласьці[1].
26 студзеня 2021 году прызначаны старшынёй Берасьцейскага абласнога выканаўчага камітэту[2].
25 лютага 2022 году быў уключаны ў чорны сьпіс Эўразьвязу за расейскую агрэсію супраць Украіны[3]. У тым самым годзе трапіў пад санкцыі Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Украіны, Канады[4].
27 чэрвеня 2024 году прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь па пытаньнях аграрна-прамысловага комплексу[5].
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьСа сваёй будучай жонкай пазнаёміўся ў 21 год. Яго жонка — Людміла Шулейка, працуе намесьнікам генэральнага дырэктара Гарадзенскага мясакамбінату па ідэалёгіі і сацыяльных пытаньнях. У іх двое дзяцей: дачка Дыяна у 2020 годзе скончыла ўнівэрсытэт, працуе на мытні. Сын Максім працуе намесьнікам дырэктара страхавой кампаніі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ На Брестчине — новый губернатор: биография
- ^ Шулейка змяніў Ліса на пасадзе губернатара Брэсцкай вобласці
- ^ «Садзейнічалі расейскай агрэсіі». Пад санкцыі Эўразьвязу трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў. Радыё Свабода (2022-02-26). Праверана 2022-02-26 г. Архіўная копія ад 26 лютага 2022 г.
- ^ ШУЛЕЙКО Юрій Вітольдович
- ^ Лукашенко сменил Алейника на Рыженкова и отправил министра промышленности послом в Россию (рас.) Reform.by(be)