Сялец (вадасховішча)

вадасховішча ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Вадасховішча
Сялец
Краіна Беларусь
Плошча 20,7 км²
Плошча вадазбору 681 км²
Максымальная глыбіня 5,4 м
Найбольшая даўжыня 11,8 км
Найбольшая шырыня 4,1 км
Даўжыня берагавой лініі 33,5 км
Вышыня над узроўнем мора 140 м
Аб’ём вады 56,3 км³
Каардынаты 52°36′30″ пн. ш. 24°56′00″ у. д. / 52.60833° пн. ш. 24.933333° у. д. / 52.60833; 24.933333Каардынаты: 52°36′30″ пн. ш. 24°56′00″ у. д. / 52.60833° пн. ш. 24.933333° у. д. / 52.60833; 24.933333
Месцазнаходжаньне Сяльцу
Сялец
Сялец
Сялец

Сялец — вадасховішча, разьмешчанае на поўначы Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Утворана ў абалоні ракі Ясельды. Знаходзіцца за 7 км ад г. Бяроза, каля в. Сялец.

Даўжыня возера складае 11,8 км, найбольшая шырыня — 4,1 км. Даўжыня берагавой лініі — 33,5 км. Аб’ём вады — 56,3 млн м³, сярэдні штогадовы сьцёк — 101 млн м³.

Створана ў 1985 годзе для водазабесьпячэньня сажалак рыбгасу «Сялец», увільгатненьня глеб, добраўпарадкаваньня прылеглых населеных пунктаў. Галоўнае гідратэхнічнае збудаваньне — земляная намыўная плаціна даўжынёй 4,3 км з хвалеўстойлівым верхавым адхонам. Агараджальная дамба цягнецца на 13,9 км. Ваганьні ўзроўню вады на працягу году складаюць 2,5 м.

Пабудовай вадасховішча былі зьнішчаны рачулкі Радахоч і Тураса. На вадасховішчы засталося некалькі вялікіх адкрытых выспаў, вусьцевая зона моцна зарасла трысьнягом. Па берагах растуць хвойныя і яловыя лясы, забалочаныя алешнікі.

Вадасховішча часткова ўваходзіць у склад рэспубліканскага біялягічнага заказьніка «Буслаўка»[1]. У пасьлягнездавы пэрыяд на берагах і выспах вадасховішча і прылеглых да яго тэрыторыях канцэнтруецца больш за 20 тыс. водна-балотных птушак. Найбольш шматлікімі ў гэты час зьяўляюцца лыска Fulica atra, качка-крыжанка Anas plathyrynchos, вялікі баклан Phalacrocorax carbo, шэрая Ardea cinerea і вялікая белая чапля Egretta alba.

Нестабільнасьць узроўню вады на вадасховішчы ў пэрыяд гнездаваньня прыводзіць да масавага зьнішчэньня птушыных гнёздаў.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Сайт ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»