Берасьцейскі павет (Гарадзенская губэрня)
Берасьцейскі павет (па-расейску: Брестский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе спачатку Слонімскай (з 1796), пасьля Літоўскай (з 1797), а з 1801 Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі на беларускіх землях, якія адышлі да Расейскай імпэрыі па Трэцім падзеле Рэчы Паспалітай. Плошча павету была 4893,2 км², колькасьць насельніцтва 218,4 тысячаў чалавек (1897), адміністрацыйны цэнтар — Берасьце[1].
Берасьцейскі павет | |
![]() Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | павет Расейскай імпэрыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Берасьце |
Дата ўтварэньня | 1795 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
![]() | |
![]() |
У 1-ю сусьветную вайну акупіраваная нямецкімі войскамі (1915). У пэрыяд Польска-савецкай вайны (1919—1921) на тэрыторыі павету папераменна былі савецкія і польскія войскі. Паводле Рыскай мірнай дамовы адышоў да Польшчы і ўвайшоў у склад Палескага ваяводзтва.
Адміністрацыйны падзел рэдагаваць
У склад павету ўваходзілі 23 воласьці: Вялікарыцкая, Войская, Воўчынская, Высока-Літоўская, Вярховіцкая, Дамачаўская, Дварцоўская, Дзьмітравіцкая, Жыцінская, Камянец-Жыровіцкая, Камянец-Літоўская, Косіцкая, Лышчыцкая, Маларыцкая, Матыкальская, Мяднянская, Олтуская, Палавецкая, Прыбараўская, Рагачыцкая, Радваніцкая, Ратайчыцкая, Турнаўская.
Крыніцы рэдагаваць
Літаратура рэдагаваць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0, С. 105