Герда

(Перанакіравана з «Герд»)

Герда — жаночае імя. Мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча — Герд (Гердзь, Герт), Гард (Гардзь) або Гірд (Гірт).

Gerd
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гард, Гірд, Герт, Гірт, Гердзь, Гардзь
Зьвязаныя імёны Гердзейка, Гердзіла, Гердзень / Гердзюн, Гердут, Гертаўт, Гірдзівід, Гердвіл, Гердвойна, Гірдзімонт
Альгерд, Вазгерд, Вігерд, Відзегірд, Вільгерд, Віргірд, Вісігерд, Гудзігерд, Даўгерд, Зэгерд, Кангерд, Кантыгерд, Легарт, Людгарда, Лянгерд, Манігерд, Мінгірд, Монтгерд, Салкірд, Сіргірд, Скаўгард, Сунгард, Таўтгерд, Эзгірд, Ягірд / Эйгерд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ґерда»

Паходжаньне

рэдагаваць

Герд, Герт, Герда або Гарда (Gerd[1][2], Geard[3], Gert[4][5], Gerda[6], Gardo) — імя германскага паходжаньня[7][8]. Іменная аснова -гард- (-герд-, -герт-) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[9][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Гердзейка, Гердзіла (Гардзель), Гердзень, Гердзюн, Гердут (Кердут), Гертаўт (Гортаўт, Кіртаўт), Гірдзівід (Гірдвід), Гірдзімонт, Альгерд (Альгард, Альгарт, Гэльгерд, Гольгерт), Вігерд, Відзегірд, Вільгерд (Вільгард), Віргірд, Вісігерд (Візгерд), Гудзігерд, Даўгерд (Даўгард), Зэгерд, Кангерд, Кантыгерд, Легарт, Людгарда, Лянгерд, Манігерд, Мінгірд, Мантыгерд (Мунтыгерд, Мундыгерд), Салкірд (Саўгірд, Саўгард), Сіргірд, Скаўгард, Сунгард, Таўцігерд (Тэўтыгерд), Эйгерд (Эйгард, Эгерд), Эзгірд, Ягірд (Агірд). Адзначаліся германскія імёны Gerdeke, Gardila (Gerdele), Gardin, Gartuni, Kerdut, Kartold (Gartwald), Gyrdvid (Gertwidus), Gardmund (Gertmund), Algerd (Algart, Halgardus, Hallgerðr, Olgard), Wigerd, Widgerd, Vilgerd (Vilgard), Wergerd (Wirgardus), Visigerd (Wisgeard), Gudegerdus, Daugaard, Segard, Cundigart, Cunigard, Legart, Leutgardis (Liudgerda), Langarda, Manegardus (Mangerðr), Mingardus, Mundgerd, Salgerd (Salgard), Sirigardus, Skowgard, Sungart, Teutgerdis, Eigardus (Eigardus), Esgerd, Iógærðr (Agard).

Адпаведнасьць імя Гірд германскаму імю Gardo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[13].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gierda (Gierdo, Gard, Girda, Gierdej), Gierdek, Gerdan (Girdan), Gerden (Gerdin, Girden), Girdon, Ermegardis, Ingardis, Lukardis (< Lutgart)[14]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавалі імёны Гардзіна, Гардота, Гардаш, Гардамір: Gardzina (1399, 1404, 1412, 1429 і 1459), Gardotha / Gardota (1388, 1397, 1399, 1400, 1420, 1473, 1489 і 1497 гады), Gardosz (1395, 1398 і 1400 гады), Gardomir (1339, 1398 і 1403 гады)[15].

У Прусіі бытавалі імёны: Girthe[16], Girdune[b] (1374, 1399, 1413, 1419 і 1424 гады)[16], Gerdete / Gerdite (1347 год)[18], Algart / Algarde[c] (1398 і 1400 гады)[21], Bygerde[d] (1410 год)[23].

Германскае імя Gerd бытавала ў XV ст. у Рызе[24].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Schidlo Kerdowicz (15 траўня 1432 году)[25]; Dowgal Gyrdowicz (24 чэрвеня 1437 году)[26]; Юшку Кгоицевичу село Гощово, што за Кгардомъ было (1440—1492 гады)[27]; hominibus Gierdzieuicz (10 ліпеня 1463 — 12 ліпеня 1467 году)[28]; пан Ганусдя Кгирдович[e] (да 1477 году)[29]; дворец свои отчизныи у Высокодворскомъ повете на имя Кгертовщину (21 ліпеня 1516 году)[30]; подданый господарьский волости Городенское, сорока Белчина, Пашко Кгиртовичъ (18 ліпеня 1540 году)[31]; Mikolay Gierdziewicz z Woytkiem bratem (4 сьнежня 1554 году)[32]; Sthepan Gierdziewicz… Sienko Gierdziew. <…> Kondrath Gierdziow. <…> Szidor Gierdziewicz (1558 год)[33]; отъ Петра Кгирдовича… Петромъ Кгирдовичомъ (27 верасьня 1581 году і 12 красавіка 1584 году)[34]; boiarowie naszi ziemie Żmuydzkiey włosci Retowskiey Matys, Walęty y Woyciech Gierdowicz… Matys, Walenty y Woyciech Gierdowicz (сакавік 1590 году паводле выпісу 8 студзеня 1712 году)[35]; Fiedor Girda (1650 год)[36]; Samuel Gierdzic (сакавік — красавік 1656 году)[37]; po Iwanie Gardzie (26 жніўня 1658 году)[38]; Gierdzieiowce (1744 год)[39]; Jozef Gierd (лістапад 1775 году)[40][f].

Носьбіты

рэдагаваць

Гардзевічы (Gardziewicz) — прыгонныя зь вёскі Паліхоўшчыны (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[53].

Гердзевічы (Gierdzewicz, Gierdziewicz) гербу Вага, Гертовічы (Giertowicz), Гірдзевічы (Girdziewicz, Girdzewicz) гербу Кердэя і Гіртовічы (Girtowicz) гербу Ястрабец — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[54].

Гердзевічы (Gierdzewicz) і Гіртовічы або Гертовічы (Girtowicz, Giertowicz) гербу Ястрабец — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[55].

Гардэ (Garde) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[56].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся сёлы Гардава і Герды і маёнтак Гердышкі ў Жамойцкім старостве, а таксама маёнтак Гердава ў Наваградзкім ваяводзтве[57].

У XVI ст. існавалі маёнтак Гарды, сяло Гардышкі, маёнтак і сяло Герды ў Жамойцкім старостве[58].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Гірдзі, на гістарычнай Наваградчыне — Гірдаўка, на гістарычнай Лідчыне — Гердзеўцы, у гістарычнай Прусіі — Гердаўэн.

  1. ^ Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -герд- зь летувіскай мовы, для іменнай асновы -гірд- прызнае за найбольш адэкватнае girdė́ti 'чуць, слухаць', išgir̃sti 'пачуць', а для іменных асноваў -гірт- і -гір-gìrti 'піць'[10] (тым часам слоўнік Канстанціна Шырвіда не фіксуе гэтых словаў[11][12])
  2. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Gartuni[17]
  3. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Algart[19] (Algardus[20])
  4. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Bithgart[22]
  5. ^ Магчыма, Ганус Даўгердавіч (Ганусъ Дякгирдовичъ)
  6. ^ Таксама:
  7. ^ Расейскі гісторык Сяргей Палехаў ідэнтыфікуе яго з валынскім баярынам Гаўрылам Шылам Кірдзеевічам[50]
  1. ^ Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Oslo, 1982. S. 140.
  2. ^ Gerd, Nordic Names
  3. ^ Barber H. British family names their origin and meaning, with lists of Scandinavian, Frisian, Anglo-Saxon and Norman names. 2d ed. — London, 1903. P. 149.
  4. ^ Bass A. Deutsche Vornamen. — Leipzig, 1909. S. 128.
  5. ^ Gert, Nordic Names
  6. ^ Heyne M. Altniederdeutsche Eigennamen aus dem neunten bis elften Jahrhundert. — Halle, 1867. S. 11.
  7. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 600.
  8. ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 273.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  10. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 22.
  11. ^ girdė́ti, Lietuvių kalbos žodynas
  12. ^ gi̇̀rti, Lietuvių kalbos žodynas
  13. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  14. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 63, 69.
  15. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 82—83.
  16. ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 33.
  17. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 600.
  18. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 31.
  19. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 167.
  20. ^ Krause C. E. H. Beiträge zur gefchichte Stade’s 1286 1315 Die 41 ersten Folien des ältesten Stadterbebuchs // Programm des Gymnasium’s zu Stade für Ostern 1856. — Stade, 1856. S. 39.
  21. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 12.
  22. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 302.
  23. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925.S. 18.
  24. ^ Siliņa-Piņķe R. Rufnamen in Riga im 15. Jahrhundert: Überlegungen über eine schichtenspezifische Namengebung // Die Stadt und ihre Namen. Bd. 2, 2013. S. 243.
  25. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
  26. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 168.
  27. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 58.
  28. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 284.
  29. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 73.
  30. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 346.
  31. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 166.
  32. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 69.
  33. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 243, 505.
  34. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 10.
  35. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 450.
  36. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo smoleńskie 1650 r. — Warszawa, 2009. S. 129.
  37. ^ Augusiewicz S. Spis uchodźców z Wielkiego Księstwa Litewskiego w Prusach Książęcych w latach 1655—1656 w zbiorach Geheimes Staatsarchiv Preussicher Kulturbesitz w Berlinie // Komunikaty Mazursko-Warmińskie. Nr. 1 (271), 2011. S. 168.
  38. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 204.
  39. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  40. ^ Тяжбы литовских крестьян и жителей местечек с управителями имений: сборник документов. Ч. 2. — Вильнюс, 1961. С. 151.
  41. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 264.
  42. ^ Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»
  43. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 305.
  44. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 61.
  45. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 123.
  46. ^ Vyskupo Ignoto Jokūbo Masalskio Kauno dekanato vizitacija 1782 m. — Vilnius, 2001. P. 658.
  47. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 525.
  48. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 5. — Rzeszów, 2001. S. 289.
  49. ^ Hansen A. M. Landnåm i Norge: en utsigt over bosætningens historie. — Kristiania, 1904. S. 2.
  50. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 233.
  51. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 322.
  52. ^ Яўген Анішчанка, Залучье инвентарь 1747 г. Полоцкое воеводство, Архіў гісторыка Анішчанкі, 4 чэрвеня 2017 г.
  53. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 359.
  54. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 497—498, 500.
  55. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 272—273.
  56. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 624.
  57. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 185, 192.
  58. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 66, 72.