Гертаўт
Гертаўт (Гіртаўт, Кіртаўт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Гортаўт.
Ґертаўт лац. Giertaŭt / Hiertaŭt | |
Kartold | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gerd + Wald |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гіртаўт, Кіртаўт, Гортаўт |
Зьвязаныя імёны | Waldigardis |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ґертаўт» |
Паходжаньне
рэдагавацьГартвалд, пазьней Картальд (*Gartwald, Kartold) і Валдзігарда (Waldigardis[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека'), а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Адамъ Кгертовтовичъ (1528 год)[4]; в бояр нашых волости Ейшишъское… въ Дороты Марътиновое Киртовътовича (26 чэрвеня 1530 году)[5]; Adam Girtowt (1824 год)[6].
Носьбіты
рэдагаваць- Адам Гертаўтавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Балтрамей Станіслававіч Гортаўт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1597 годзе[7]
У XVI ст. існаваў «дварэц» Гіртаўцішкі (Гиртовтишки) у Жамойцкім старостве[8][9].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1505.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 278.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 407.
- ^ Czabiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 268.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 76.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 68.