Відзегірд, Віцігерд — мужчынскае імя.

Widgerd
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wid + Gerd
Іншыя формы
Варыянт(ы) Віцігерд
Зьвязаныя імёны Гірдзівід
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Відзегірд»

Паходжаньне

рэдагаваць

Відгерд або Віткард (Widgerd, Vuitcardus[1]) і Гірдвід або Гертвід (Gyrdvid[2], Gertwidus[3]) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва', а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[5]. Такім парадкам, імя Відзігірд азначае «моцнасьць аховы» (тое ж, што і Гердывід)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: zcu Wydegirden… von Wydegirden bes czu Kernow… vndir Widegirden (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[7]; Anna alia Uuitigerdowa (1442 год)[8].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 221.
  2. ^ The Surnames of Scotland: Their Origin, Meaning, and History. — New York, 1946. P. 309.
  3. ^ Heinricus de Diessenhofen und andere Geschichtsquellen Deutschlands im späteren Mittelalter. Bd. 4. — Stuttgart, 1868. S. 322.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 599, 1567.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  7. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 693.
  8. ^ Rowell S. C. Winning the Living by Remembering the Dead? Franciscan Tactics and Social Change in 15th century Vilnius // Tarp istorijos ir būtovės. Studijos prof. E. Gudavičiaus 70-mečiui. Vilnius, 1999. P. 119.