Ганус (імя)
Ганус, Гануш — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Ганус лац. Hanus | |
Hanus | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | варыянт Johannes |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гануш |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ганус» |
Паходжаньне
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Ганус (Hanus, Hannus) — імя германскага паходжаньня[1][2], варыянт імя Ёганэс (Johannes)[3][4].
У граматах полацкіх баяраў і мяшчанаў (у тым ліку ад намесьнікаў Пятра Мантыгердавіча і Алехны Судзімонтавіча) імя Ганус часам ужываецца датычна мясцовых жыхароў (Митька Ганусович[5]), але часьцей — да рыскіх немцаў: Ганус Пилипович[6] або Ганус(ъ) Филипович(ъ)[7] датычна Ёгана Зольтрумпа (Johan Philipsen), Ганусъ Смольбех[8] датычна Ганса Смольбэха (Hans Smolbech, Hans Smalbeke), Ганусъ Шепель[9] датычна Ягана Шэпэля[10] (Hans Schepel), Ганусъ Красныи датычна Ганса Шонінга (Hans Schöne[r], Johan Schonynck), Ганусъ Борхъ[11].
Носьбіты
рэдагаваць- Ганус Мантыгердавіч (Hannus Montigerdonis; † па 1401) — літоўскі баярын, які засьведчыў акт Віленска-Радамскай уніі[12]
- Ганус Сурвіла († па 1411; Hannus Surwille[13], Hans Surwille[14], Hannus Surowyl[15]) — служка Тэўтонскага ордэну зь літоўскіх баяраў, які езьдзіў з пасольствамі да вялікага князя Вітаўта[16]
- Ганус Сунігайла (Hannus andirs Sungail; † 1433 або 1434) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, першы кашталян троцкі
- Ганушка (Hanuszko, па 1447) — намесьнік берасьцейскі[17]
- Ганус Гердавіч (Ганус Кгирдович; упамінаецца да 1447) — намесьнік ваўкавыскі[18]
- Конрад Ганушкавіч (Conradus Hanuszkowicz) — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1461 годзе[19]
- Ганус Даўгердавіч (Hannus Dagirdowicz[20], Ганушъ Дягирдовичъ[21], Hanus Dawgyerdowycz або Hannusz Dagyrdowycz[22]; † па 1481) — староста мерацкі; меў сына Якуба (Jacobus Hannussowycz[23], Jacobus Hanussowycz, Jacobus Hanussowicz[24], Якуб Ганусович[25]; † па 1492), маршалка гаспадарскага і дзяржаўцу эйшыскага
- Ганус Эгінтавіч (Ганусъ Екгинътовичъ) — літоўскі баярын, якому вялікі князь Казімер надаў шэсьць чалавек[26]
- Ганус Старадубец (Ганусъ Стародубецъ) — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў наданьні вялікага князя Казімера[27]
- Ганус Вяжэвіч (Ганусъ Вяжевичъ) — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў наданьні вялікага князя Казімера[28]
- Ганус Дытрыхавіч (Ганусъ Дитриховичъ) — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1486 годзе[29]
- Барташ Ганусавіч (Бартошъ Ганусовичъ) — літоўскі баярын зь Беліцы, які ўпамінаецца ў 1498 годзе поруч з Германам Дытрыхавічам (Германъ Детриховичъ)[30]
- Ганус Гайлімінавіч (Ганусъ Кгоилиминовичъ) — літоўскі баярын з Курклянаў, які ўпамінаецца ў 1499 годзе[31]
- Багдан Ганусавіч (Богданъ Ганусовичъ) — віленскі баярын, які ўпамінаецца ў 1501 годзе; меў дзяцей Томку, Мікалая, Янку, Войтку і Нарку[32]
- Ян Ганусавіч (Joannes Hanusowicz, Янъ Ганусовичъ[33]) — віленскі бурмістар
- Ганус (Гань) Кляўзгайлавіч — літоўскі баярын з Сумілішак, які ўпамінаецца ў 1507 годзе[34]
- Мацей Ганусавіч (Матеи Ганусович) — рудамінскі баярын, які ўпамінаецца ў 1524 годзе[35]
- Ганус Бярнатавіч (Ганусь Бернатовичъ) — жыжмарскі чалавек, які ўпамінаецца ў 1529 годзе[36]
- Ганус Жданкавіч (Ганусъ Жданкович) — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[37]
- Індрых Ганусавіч Вінькель (Индрых Ганусович Винькель) — немец-зямянін зь Інфлянтаў, які упамінаецца ў 1542 годзе[38]
- Хведзька Ганусовіч (Chwiedzko Hanussowic) — жыхар Гарадзенскага павету, які ўпамінаюцца ў 1558 годзе[39]
- Мацей, Павал і Ян Ганусовічы (Hanusowicz) і Ганус Анасковіч (Hanus Onoskowicz) — жыхары Гарадзенскага павету, якія ўпамінаюцца ў 1561 годзе[40]
- Сень Ганусавіч (Сень Ганусовичъ) — жыхар сяла Каменага (Кобрынская эканомія), які ўпамінаецца ў 1563 годзе[41]
- Ганус Якубавіч (Гaнусъ Якубовичъ) — віленскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1566 годзе[42]
- Юры Ганус (Юръи Ганусъ) — вількамірскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году[43]
- Юры Ганусавіч з роду Дамейкаў (Юръи Ганусовичъ) — ковенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1567 году[44]
- Ганус Пецькавіч з роду Войдмінаў (з роду Воидминов от Каплицы Ганусу Петьковичу) — зямянін Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў 1568 годзе[45]
- Ганус Мер — берасьцейскі млынар, «немец», які ўпамінаецца ў 1577 годзе[46]
- Ганус Рынк (Ганусъ Рынкъ) — віленскі мешчанін-немец, які ўпамінаецца ў 1597 годзе[47]
- Ганус Фандэнбэрг — гарадзенскі бурмістар, які ў пачатку XVII стагодзьдзя збудаваў першы ў месьце водаправод[48]
- Ганус Паульсэн — гарадзенскі лентвойт, бурмістар і райца[49]
Ганусы з Лабунова (Родъ Ганусовъ з Лабунова) — ковенскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1567 году[50], у грамаце вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 15 верасьня 1568 году (з роду Ганусов з Лабунова Стасю Матеевичу, Миколаю Станиславовичу, Андрею Рославовичу), і ў рэестры падымнага Троцкага ваяводзтва 1690 году (Ród Hanusewiczów[51]).
Ганусы (Hanus) гербу Радван, Ганусовічы (Hanusowicz) гербу Радван і Ганушэвічы (Hanuszewicz) гербу Ліс — літоўскія шляхецкія роды[52].
У XVI ст. існавалі двор-маёнтак Ганусішкі або Ганушышкі (Ганусишки, Ганушишки) у Жамойцкім старостве, поле-маёнтак і маёнтак Ганусавічы (Ганусовичи) у Ковенскім павеце і Жамойцкім старостве, а таксама «зямля» Ганусаўшчызна (Ганусовщизна) у Жамойцкім старостве[53]. У 1610 годзе ўпаміналася сяло Ганусавічы ва Ўпіцкім павеце[54].
На гістарычнай Ковеншчыне існуе вёска Ганусевічы, на гістарычнай Наваградчыне — вёска Ганусаўшчына, на гістарычнай Троччыне — мястэчка Ганусішкі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Кравченко Л. О. Прізвища Лубенщини. — Київ, 2004. С. 41.
- ^ Львів: історичні нариси. — Львів, 1996. С. 70.
- ^ Hanus, Nordic Names
- ^ Dahl A. Navnabókin. — Forlagið Fannir, 2005.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 549, 627.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 249—250, 312, 326, 341.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 287, 359.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 337, 340.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 349, 377—378.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 2. — М., 2015. С. 165.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 359—360, 368—369, 385, 396, 815.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 73.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 961
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 702.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 226.
- ^ Petrauskas R. Der Frieden im Zeitalter des Krieges: Formen friedlicher Kommunikation zwischen dem Deutschen Orden und dem Großfürstentum Litauen zu Beginn des 15. Jahrhunderts // Annaberger Annalen über Litauen und deutsch-litauische Beziehungen. Nr. 12, 2004. S. 37.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 321.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 73.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 271.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 372.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 768.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 638—639.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 448.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 475, 525—527.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 247.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 21.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 41.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 45.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 29.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 178.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 218.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 265.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 543, 565.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 234—235.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 11.
- ^ Акты Литовско-Русского государства. Вып. 1. ― М., 1899. С. 213.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 217.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: Кніга 560 (1542 год). — Менск, 2007. С. 52—55.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 116.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 106, 113, 120.
- ^ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 35.
- ^ Klovas M., Meilus T. Vilniaus magistratui pavaldžių vakarinių priemiesčių ir palivarkų 1566 m. pagalvės ir 1596 m. nekilnojamojo turto laikytojų mokesčių mokėtojų sąrašai // Lietuvos istorijos metraštis. 2015/1. P. 172.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 624.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 739.
- ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 415.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 10. ― Вильна, 1913. С. 92.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1892. С. 125.
- ^ Гардзееў Ю. Гродзенскі Рынак у XVI—XVIII ст. (праблемы соцыятапаграфічнага развіцця) // Краязнаўчыя запіскі. Вып. 5. — Горадня, 2000. С. 80—104, 157—163.
- ^ Гарадзенскі палімпсест — 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XVI—XX ст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Горадня, 7 лістапада 2009 г.) / Пад рэдакцыяй А. Смаленчука, Н. Сліж. — Беласток, 2009. С. 98, 100, 103—104.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 729.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 146.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 114.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 66.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 15.