Хрыстмэмэльская ўмова
Хрыстмэмэльская ўмова — умова, падпісаная 19 чэрвеня 1431 году паміж Вялікім магістрам Тэўтонскага ордэну Паўлам фон Русдорфам і вялікім князем літоўскім Сьвідрыгайлам у Хрыстмэмэлі.
Сьвідрыгайла рыхтаваўся да вайны з Каралеўствам Польскім, каб абараніць свае прэтэнзіі на літоўскі сталец і шукаў хаўрусьнікаў. Пагадненьне аформіла антыпольскі зьвяз і падштурхнула рыцарства ўварвацца ў Каралеўства Польскае, распачаўшы Польска-тэўтонскую вайну 1431—1435 гадоў. Вялікае Княства Літоўскае аддала Тэўтонскаму ордэну Палангу і тры мілі берагавой лініі на Балтыйскім моры, зьмяніўшы такім спосабам Мельнскі мір 1422 году.
15 траўня 1432 году адбылося пацьверджаньне Хрыстмэмэльскай умовы, якое азначаюць як Другую Хрыстмэмэльскую ўмову[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Полехов, К вопросу о причинах государственного переворота в Великом княжестве Литовском в 1432 г. // Studia historica Europae Orientalis. Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. Вып. 1. — Минск, 2008. С. 37.