Гердут, Гердуць (? — па 1413) — літоўскі баярын. На Гарадзельскай уніі атрымаў герб Яліта.

Гердут
лац. Gierdut / Hierdut

Герб «Яліта»
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1413
Бацькі Скамонт

Меў маёнтак «на Бярэзіні».

Асноўны артыкул: Гердут (імя)

Кердут (Kerdut) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[3]. Такім парадкам, імя Гердут азначае «ахоўнік»[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кердути (1387—1392 гады[4])[5][6]; Girde Skamunden son[7], Gyrde, Schamunti filius[8] (12 кастрычніка 1398 году); cum Gerdud[9], Gerdud[10] (2 кастрычніка 1413 году); Кгирдутьево именье (Кгирдуть[11], 20 лютага 1466 году)[12]; Кердити[11].

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Скамонта. Упершыню ўпамінаецца ў 1390 годзе, калі паручыўся за Грыдку Канстанцінава.

У 1398 годзе падпісаў Салінскую ўмову. Па Гарадзельскай уніі (1413 год) больш не ўпамінаецца.

Памёр бязьдзетным, а па сьмерці жонкі вялікі князь аддаў яго маёнтак сваёму пісару[11].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 578.
  2. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Поручная грамота за Гридка Константиновича (1387—1392), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  5. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 108.
  6. ^ Українські грамоти. Т. 1. — Київ, 1928. С. 47.
  7. ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
  8. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 227.
  9. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
  10. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57, 70.
  11. ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 235.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 24.

Літаратура

рэдагаваць